Узнагароды атрымалі камбайнеры-«тысячнікі». 21.by

Узнагароды атрымалі камбайнеры-«тысячнікі»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перадавы камбайнер ААТ "Буеўшчына" Андрэй Пастны

У аўторак, 20 жніўня, наш раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель. Ён пацікавіўся ходам уборачнай кампаніі ў рэгіёне, станам спраў у аграрным сектары. Іван Канстанцінавіч накіраваўся ў КУВСП “Гарадзец”. У дадзеным сельгаспрадпрыемстве сярод камбайнераў лідзіруючыя пазіцыі займае Юрый Урублеўскі. Мужчына кожны год знаходзіцца ў ліку перадавікоў жніва не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў Шаркаўшчынскім раёне. Вось і сёлета 18 жніўня Юрый намалаціў 1000 тон зерня. Іван Канстанцінавіч павіншаваў камбайнера, уручыў яму Падзяку прэзідыума Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у ўборку ўраджаю, грашовы сертыфікат, а таксама пажадаў далейшай плённай працы. Старшыня прафкама КУВСП “Гарадзец” Наталля Сідаровіч уручыла Юрыю Урублеўскаму каштоўны падарунак.

У цяперашні час Юрый з камбайна перасеў за руль трактара К-744. На сваім магутным “Кіраўцы” перадавік сельгасвытворчасці займаецца ўзворваннем глебы пад сяўбу азімых культур, закладвае аснову будучага ўраджаю.

19 жніўня 1000 тон зерня адправіў у дзяржаўныя засекі і камбайнер ААТ “Буеўшчына” Андрэй Пастны. З гэтай нагоды мужчына прымаў віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяны Мікалаеўны Альшэўскай.

— Заўсёды прыемна атрымліваць падарункі, — з усмешкай на твары сказаў Андрэй. — Але, у першую чаргу, працуем мы не дзеля ўзнагарод, а для агульнага дабрабыту, харчовай бяспекі краіны, нашага рэгіёну. Сёлетняе жніво было не самым складаным за гады маёй працы ў сельскай гаспадарцы, хоць надвор’е і ўносіла свае карэктывы. На некаторых участках азімых культур на круг намалочвалі па 40-45 цэнтнераў. За дзень я набіраў да 80 тон зерня ў бункернай вазе. Цяпер, калі перайшлі на абмалот яравых зерневых, ураджайнасць знізілася. Тым не менш, справу сваю робім якасна, стараемся, каб уборка праходзіла без страт. Камбайн, на якім я працую, эксплуатуецца трэці сезон. Тэхніка не падводзіць, няма прастояў з-за недахопу гаручазмазачных матэрыялаў. Бакі камбайнаў заўсёды запраўлены палівам.

Сёлета ў нашым раёне па стане на 22 жніўня налічваюцца чатыры камбайнеры, якія дасягнулі тысячнага рубяжа па намалоце зерневых. Гэта Юрый Урублеўскі з КУВСП “Гарадзец”, Андрэй Пастны з ААТ “Буеўшчына”, Міхаіл Шук з ААТ “Агратэхсэрвіс” і Раман Усцінаў з ААТ “Жвіранка”. А Юрый Ардынскі з ААТ “Даватарскі” намалаціў 2.720 тон зерня. Спадзяёмся, што Юрый Геронцьевіч зможа дасягнуць трохтысячнага рубяжа па намалоце.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_9989 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Сельское хозяйство)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика