Сезонныя абноўкi Першага i ЛАДа. 21.by

Сезонныя абноўкi Першага i ЛАДа

30.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  У кастрычнiку тэлеканалы Белтэлерадыёкампанii адкрываюць новы вяшчальны сезон 2009—2010. Чым абяцаюць парадаваць гледачоў айчынныя тэлевiзiйнiкi?

Паводле слоў старшынi БТРК Аляксандра Зiмоўскага, на Першым канале ў гэтым сезоне з'явяцца новыя праекты, ужо iсныя праграмы абновяць дызайн студый i графiчнае афармленне, а "ЛАД" працягне забаўляльна-спартыўны кiрунак, якi ўдала зарэкамендаваў сябе летась.

 

Гiсторыя i сучаснасць

Праграма "Добрай ранiцы, Беларусь!" адкрыецца для iнтэрактыўнасцi — прамых стасункаў у рэальным часе, i ў гэтым будзе галоўная адметнасць i абнаўленне папулярнай ранiшняй праграмы.

Знiкне з эфiру iнфармацыйна-аналiтычная праграма "Панарама тыдня". Замест яе Першы канал прапануе гледачам "У цэнтры ўвагi" з вядучай Вольгай Долгай. А былая вядучая "Панарамы" Вiкторыя Сянкевiч прапануе свой новы аўтарскi праект — цыкл праграм, гераiнямi якiх стануць жонкi вядомых людзей: палiтыкаў, бiзнэсменаў i г.д. Жанчыны раскажуць, чаму ахвяравалi сваёй кар'ерай дзеля мужавай, а таксама падзеляцца сваiмi меркаваннямi на вострыя тэмы.

Надзённыя пытаннi будуць разглядацца ў праектах Агенцтва тэленавiнаў "Спецыяльны рэпартаж" i "Актуальнае iнтэрв'ю". На тэлеканале "ЛАД" працягне старт, удала ўзяты напрыканцы мiнулага сезона, праграма "Рэпарцёр беларускай часiнкi" з Алегам Цiтковым, якая распавядзе пра новых цiкавых герояў — нашых сучаснiкаў. Зрэшты, даведацца можна будзе пра навiны не толькi з жыцця суграмадзян — праект "Гараджане", рэалiзаваны сумесна з Еўрапейскiм вяшчальным саюзам, пакажа цыкл фiльмаў пра эмiгрантаў у розных краiнах, ад людзей з цяжкiм лёсам да тых, хто здолеў узняцца па прыступках поспеху.

Гiстарычную тэматыку, распачатую папулярным праектам "Жарсць i ўлада", працягне цыкл праграм "Альбарутэнiя" — у iм гiстарычныя падзеi разглядаюцца i ў агульнасусветным значэннi, i ў сэнсе ўплыву на лёс Беларусi.

Кiно ўсялякае i рознае

У новым сезоне Першы канал пакажа цэлую калекцыю беларускiх дакументальных серыялаў: "Зброя", "Фартыфiкацыя", "Гарачыя пункты" i г.д. А вось цыкл гiстарычных дакументальных фiльмаў на "ЛАДзе" прысвечаны замежжу — дакладней, вядомым асобам, якiя пакiнулi iстотны след у сусветнай гiсторыi — брытанскай каралеве Елiзавеце II i яе сям'i, "жалезнай лэдзi" Маргарэт Тэтчэр ды iншым.

Што да мастацкага кiно, то "ЛАД" прадэманструе лiнейкi любiмых савецкiх фiльмаў i гумарыстычных сiткомаў, а Першы рыхтуе гучныя кiнапрэм'еры i падарункi аматарам серыялаў: новыя сезоны "Доктара Хаўса", "Частак цела", "Герояў".

Льецца музыка

Атрымае працяг сумесная акцыя ЕВС i Першага канала, якая распачалася паказам найвялiкшага ў свеце фестывалю класiчнай музыкi "The Last Night of the Proms". Надалей у эфiры Першага меламаны ўбачаць канцэрты Венскага фiларманiчнага аркестра, а таксама прамую трансляцыю з Вiфлеема i Iерусалiма, дзе прагучыць Калядная араторыя Баха.

Прыхiльнiкам больш лёгкiх музычных жанраў адрасавана навiнка — штотыднёвая праграма "Жывы гук". Яе госцi — папулярныя артысты — будуць "жыўцом" выконваць па 5 песень i даваць шчырыя адказы на каверзныя пытаннi вядучага. Таксама ў абноўленым фармаце выйдзе музычна-забаўляльная праграма "Свая музыка", прысвечаная беларускаму шоу-бiзнэсу.

Безумоўна, з нецярпеннем чакаюць многiя гледачы i старту другога сезона "Зорных танцаў", дзе галоўныя героi сёлета — 10 жанчын (папулярныя спявачкi, спартсменкi i тэлевядучыя), якiя з дапамогай прафесiйных танцораў будуць асвойваць няпростыя па.

Без "Еўрабачання"?

У спрэчцы, якi ж тэлеканал будзе займацца падрыхтоўкай да наступнага мiжнароднага конкурсу песнi "Еўрабачанне", дагэтуль кропка не пастаўлена — хутчэй, вялiкi пытальнiк. З аднаго боку, нацыянальны адбор i падрыхтоўку ўзяў у свае рукi канал АНТ; але з iншага — ён пакуль не член прафсаюза, у сэнсе, Еўрапейскага вяшчальнага саюза, i пытанне гэта вырашыцца толькi ў снежнi, а заяўку на арганiзацыю i паказ конкурсу трэба падаваць ужо ў лiстападзе... Пакуль што вырашана, што заяўку падасць Белтэлерадыёкампанiя, а далей, у залежнасцi ад прынятага рашэння, вызначыцца, якая "кнопка" ў Беларусi будзе паказваць i адказваць за конкурс.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычнiку тэлеканалы Белтэлерадыёкампанii адкрываюць новы вяшчальны сезон 2009—2010. Чым абяцаюць парадаваць гледачоў айчынныя тэлевiзiйнiкi? Паводле слоў старшынi БТРК Аляксандра Зiмоўскага, на Першым канале ў гэтым сезоне з'явяцца новыя праекты, ужо iсныя праграмы абновяць дызайн студый i графiчнае афармленне, а "ЛАД" працягне забаўляльна-спартыўны кiрунак, якi ўдала зарэкамендаваў сябе летась.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика