Рэканструктар духоўнай спадчыны. 21.by

Рэканструктар духоўнай спадчыны

30.09.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Айцец Аляксандр Яцкевiч служыць у царкве св. Панцеляймона, якая пабудавана на тэрыторыi вайсковай часцi спецназа ў Мiнску. Але часам прыхаджане не пазнаюць свайго святара: на iм — вайсковая форма XІX стагоддзя, узбраенне. Удзел у ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi праз пераемнасць традыцыi дапамагае ў пэўнай мiсii — апекаваць вайскоўцаў.

— Айцец Аляксандр, чым займаецца клуб, у якiм вы ўдзельнiчаеце?

— Як жа далучыцца да вашага аб'яднання?

— Найперш чалавеку трэба ўнiфармавацца, гэта значыць пашыць асабiстую форму. Гэта патрабуе немалых затрат. Галоўнае, каб яна цалкам адпавядала адзенню таго падраздзялення, якое выдае клуб. Мы дапаможам, але для гэтага нам карысна не спыняцца i ўсiм далей вывучаць гiсторыю ваеннага касцюма, якая закранае шмат тэарэтычных пытанняў. Таму ўсебаковая адукаванасць чалавека, якi прыходзiць да нас, вельмi паўплывае на гэта.

— А калi чалавек зусiм малады, можа, i ў войску яшчэ не служыў?

— Не трэба глядзець на фiзiчныя дадзеныя чалавека, калi ён хоча спрычынiцца да рэканструкцыi. Нават калi малады чалавек не служыў у армii — гэта не перашкода. У яго з'явiцца магчымасць i ў страi пастаяць, i даведацца аб воiнскай дысцыплiне. Так, большасць удзельнiкаў клуба — афiцэры запасу. Але мы таксама наноў вучылiся прыёмам кавалерыстаў. Зладжанасць патрабуе пастаянных трэнiровак. А што датычыцца верхавой язды, то гэтаму можна навучыцца. З самага пачатку не атрымлiвалася, а цяпер вось ёсць надзейны сябар-конь.

— Не памылюся, калi скажу, што рэканструкцыя — гэта не толькi вiзуальнае дзеянне?

— Сённяшнi чалавек прызвычаiўся да вiдовiшча. Ваенна-гiстарычная рэканструкцыя — гэта, можна сказаць, шоу. Але гэта ўсё ж не тэатр, людзi тут сур'ёзна займаюцца гiсторыяй. Сцэнарый бою, якi рэканструюецца, абавязкова прывязаны да гiстарычных сведчанняў. I мы не сядзiм склаўшы рукi, а гэтыя сведчаннi шукаем. На жаль, палкавая гiсторыя сёння падзабытая. У кожным з дванаццацi гусарскiх расiйскiх палкоў, а беларускi значыўся пад нумарам "сем", пiсалася гiсторыя падраздзялення. У кожнага быў свой марш i гiмн. На пачатку XX стагоддзя асобнымi кнiгамi пачалi выдаваць палкавую гiсторыю Расii. Летась мы адшукалi ў Маскве першы том гiсторыi Беларускага гусарскага палка. Высветлiлася, што дата яго фармiравання дагэтуль была памылковая. У 1803 годзе ён быў не створаны, а адноўлены, ён iснаваў яшчэ пэўны час пры Кацярыне II. Цяпер намагаемся знайсцi другi том. Працуем i з архiўнымi дакументамi. Мы плануем стварыць iнтэрнэт-сайт, прысвечаны гiсторыi палка. Думаю, з цягам часу гэта стане цiкава не толькi нам, але i больш шырокаму колу грамадзян.

— Узгадайце апошнюю буйную акцыю, якую здзейснiў клуб.

— Сёлета мы здзейснiлi конны паход па маршруце "Бярэзiна — Барадзiно". З сабою мы везлi i паходны храм — палатку, якую спецыяльна пашылi стылiзаванай пад тыя часы. Я быў там у якасцi палкавога святара, атрымаў на гэта блаславенне мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта.

Мы iшлi ўздоўж старой смаленскай дарогi, прыкладна па тых месцах, дзе яна раней праходзiла. Некаторыя яе ўчасткi цяпер цяжка дакладна адшукаць. Пэўную частку маршруту нам давялося з-за гэтага скарацiць. Месцамi самых цiкавых стаянак на тэрыторыi Расii сталi Смаленск, Красны, Валуцiна гара, дзе iшлi жорсткiя баi ў той вайне. З 20 жнiўня па 2 верасня мы прайшлi 450 км i апынулiся на Барадзiнскiм полi. Там бралi ўдзел у самым вялiкiм на тэрыторыi СНД фестывалi ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi. Спадзяюся, iдэя паходу не памрэ. Ужо сёння ёсць прапановы падтрымкi з боку БРСМ, расiйскiя рэканструктары хочуць паўдзельнiчаць.

— А цi супрацоўнiчаюць беларускiя рэканстукцыйныя клубы з замежнымi аднадумцамi?

— На тэрыторыi Заходняй Еўропы ёсць клубы, якiя з задавальненнем удзельнiчаюць у сумесных мерапрыемствах. I заўсёды, калi з нашага боку з'яўляецца магчымасць iх прыняць, яны прыязджаюць. Для гэтага, натуральна, неабходны ўмовы, камфортныя ў еўрапейскiм разуменнi. Калi iх атрымлiваецца задаволiць, праходзяць сумесныя рэканструкцыi. Беларускiя клубы часта выязджаюць за мяжу: у Польшчу, Аўстрыю, Францыю, Германiю.

Мы плануем у хуткiм часе звярнуцца ў французскае пасольства з тым, каб супрацоўнiчаць. Наблiжаецца двухсотгоддзе перамогi над Напалеонам, уся Еўропа будзе гэтую дату святкаваць. Было б няправiльным, каб у Беларусi ўхiлiлiся ад гэтага. Тым больш, што асноўныя крывавыя бойкi праходзiлi на нашай тэрыторыi. Гэта пасля было Барадзiно. А да таго — Мiр, Нясвiж, в. Салтанаўка, Вiцебск... Калi ж вораг збягаў — бiтва на Бярэзiне.

— Як адбываецца супрацоўнiцтва Беларускага гусарскага палка i спецназа?

— Калi ў нашай царкве адзначалi прастольнае свята, 9 жнiўня, мае калегi па клубе зладзiлi мiнiяцюрную рэканструкцыю на тэрыторыi вайсковай часцi. Умацавалi невялiкi палатачны лагер, прысутныя маглi пакатацца на конях. I пасля ўзнiкла задума ўнiфармаваць некаторых вайскоўцаў спецназа касцюмамi нашага палка. Гэта выглядала б прыгожа, эфектна. Вайсковая часць значна дапамагла нам пры падрыхтоўцы да ўзгаданага паходу. Падтрымка адчуваецца.

— Святар-рэканструктар — гэта даволi незвычайна...

— Ёсць святары, якiя падтрымлiваюць такi кiрунак дзейнасцi, як рэканструкцыя. Але ў паходы выязджаць не рызыкуюць. Я пакуль адзiн. Хацелася б, каб у кожным палку, як было заведзена раней, служыў свой святар. У мяне ёсць цiкавасць i выключна практычная: паколькi храм, у якiм я служу, знаходзiцца на тэрыторыi вайсковай часцi, было б карысна пераняць той вопыт духоўнага выхавання воiнаў, якi быў раней. У XIX стагоддзi веравызнанне было галоўным прынцыпам службы ў войску. Калi чалавек цалкам быў атэiстам i не належаў да нiводнай канфесii, у армiю яго не бралi.

Зараз узнiкае пытанне, як правiльна арганiзоўваць духоўнае выхаванне ў вайсковых часцях. Чаму б не прапанаваць тое, што было раней?

Аляксей АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота з асабiстага архiваа Аляксандра Яцкевiча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Айцец Аляксандр Яцкевiч служыць у царкве св. Панцеляймона, якая пабудавана на тэрыторыi вайсковай часцi спецназа ў Мiнску. Але часам прыхаджане не пазнаюць свайго святара: на iм — вайсковая форма XІX стагоддзя, узбраенне. Удзел у ваенна-гiстарычнай рэканструкцыi праз пераемнасць традыцыi дапамагае ў пэўнай мiсii — апекаваць вайскоўцаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика