У дзяржавы праблемы з грашыма: . 21.by

У дзяржавы праблемы з грашыма:

24.11.2009 23:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 лістапада газета «Вечерний Минск», падпарадкаваная Менгарвыканкаму, начакана не з’явілася ў продажы.

Нумар аднаго з самых старых сталічных выданняў, якое было заснавана ў 1967 годзе, быў зняты з друку ў апошні момант, нягледзячы на тое, што ўжо быў падрыхтаваны і звярстаны. 23 лістапада тыпаграфія «Беларускі Дом друку» не прыняла нумар «Вечернего Минска», патлумачыўшы гэта тым, што ў выдання маюцца запазычанасці.

Заснавальнікам газеты з’яўляецца Менскі гарадскі выканаўчы камітэт. Менавіта ён займаецца фінансаваннем выдання і рэгулюе пытанні запазычанасцяў. Як заявіў у інтэрв’ю сайту charter97.org намеснік галоўнага рэдактара «Вечернего Минска» Віктар Аляшкевіч, у выдання сапраўды ўзніклі праблемы з фінансаваннем.

«Узнікла праблемная сітуацыя… Не хапіла на гэты нумар сродкаў. Крыху не дацягнулі… Але зараз праблема вырашана, і заўтра газета выйдзе. Учора ўвечары прыйшоў транш ад рэкламадаўцаў, і мы пералічылі частку грошай у «Дом друку». Сітуацыя агулам складаная ва ўсіх і віна не толькі Менгарвыканкама. Фінансаванне скарочана. Цягам года дзяржава «урэзала», але гэта не толькі ў нас, гэта ва ўсіх», ‑‑ сказаў Віктар Аляшкевіч.

Аднак у журналісцкіх колах кажуць, што найбліжэйшым часам «Вечерний Минск» і ўвогуле можа спыніць сваё існаванне. У падпарадкаванні Менгарвыканкама таксама знаходзіцца газета «Минский курьер», куды, паводле словаў журналістаў, сталічныя ўлады і накіроўваюць усе дывідэнды. Пра тое, ці закрые выканкам выданне, намеснік галоўнага рэдактара пакуль што не ведае.

«Нам афіцыйна ніякіх заяў не прыходзіла, ‑‑ заявіў Віктар Аляшкевіч. – Для гэтага павінна быць падпісана такое рашэнне, якое існавала, калі мы пераходзілі з адной формы ўласнасці ў іншую».

Якім чынам будзе вырашацца далейшае пытанне фінансавання «Вечернего Минска», супрацоўнікам газеты дагэтуль невядома. Галоўны рэдактар выдання днямі сыйшоў на бальнічны. А яго намеснік адказвае, што «зараз мэр з’ехаў на два дні ў Маскву. Вернецца і будзе вырашаць гэтае пытанне».

У той жа час, як стала вядома сайту charter97.org, адзін з магчымых варыянтаў, які разглядае Менгарвыканкам, ‑‑ гэта выдача… ссуды ўласнаму выданню. Пры гэтым разлічвацца за яе, магчыма, прыйдзецца самой газеце.

 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика