Хакеры атакавалі сайт «Бацькаўшчыны». 21.by

Хакеры атакавалі сайт «Бацькаўшчыны»

18.01.2010 22:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня Рады грамадскага аб"яднання Ніна Шыдлоўская кажа, што гэта першы падобны выпадак і звязвае здарэнне з ростам папулярнасці рэсурса.

Інцыдэнт з сайтам МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» здарыўся ўдзень 17 студзеня. Па словах адміністратара сайту zbsb.org, на галоўнай старонцы хакеры пакінулі надпіс па-англійску «сайт узламаны», сам сайт быў нязначна пашкоджаны вірусам. У хуткім часе ён аднавіў працу.

Варта адзначыць, што раней хакерскім атакам падвяргаліся выразна апазіцыйныя рэсурсы – сайты Хартыя’97 і Белорусский партизан. Сайт «Бацькаўшчыны», па словах старшыні Рады грамадскага аб"яднання Ніны Шыдлоўскай, прыцягнуў увагу хакераў упершыню. Спадарыня Шыдлоўская лічыць гэта дробным хуліганствам і звязвае здарэнне з ростам папулярнасці рэсурса. «Калі ўжо такога роду інтэрнэт-карыстальнікі, а не толькі спецыялісты, што цікавяцца справамі дыяспары, праявілі да нас інтарэс, то гэта можа гаварыць пра рост агульнай цікавасці да нас і нашых спраў».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Рады грамадскага аб'яднання Ніна Шыдлоўская кажа, што гэта першы падобны выпадак і звязвае здарэнне з ростам папулярнасці рэсурса.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика