Служэнне музе Кліо. 21.by

Служэнне музе Кліо

26.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як былінны асілак Ілля Мурамец папаўняў сваю сілу ад сваёй роднай зямлі, так і Навагрудская зямля з'яўляецца крыніцай творчага натхнення для доктара гістарычных навук, прафесара Міхаіла Паўлавіча Касцюка, які сёлета адзначае 70-годдзе. І па сёння ён падтрымлівае цесныя сувязі са сваёй малой Радзімай — роднай Навагрудчынай. Нарадзіўся ён у вёсцы Масцішча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці 26 сакавіка 70 гадоў таму. Бацькі Міхаіла Паўлавіча — Павел Іосіфавіч і Марыя Дзмітрыеўна — шчыравалі на ўласнай зямлі, якой мелі амаль чатыры гектары.

Амаль 44 гады адлічвае стужка навуковага часу Міхаіла Касцюка. Яго значны ўклад у развіццё беларускай гістарычнай навукі атрымаў прызнанне навуковай грамадскасці нашай дзяржавы і замежжа. У 1989 г. ён быў абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а ў 1996 г. — акадэмікам. У 1998 г. Міхаіл Паўлавіч атрымлівае дыпломы сапраўднага акадэміка Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі і Цэнтральнай Еўрапейскай Акадэміі навук і мастацтва, а ў 2003 годзе — прэмію Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В.А. Капцюга за даследаванне гісторыі беларускай дыяспары ў Сібіры. Паводле рашэння Міжнароднага навуковага савета Амерыканскага біяграфічнага інстытута ён 5 разоў прызнаваўся Чалавекам года. Яго пяру належыць звыш 250 навуковых прац, якія прысвечаны вывучэнню актуальных праблемаў айчыннай гісторыі. Вялікі інтарэс навуковай грамадскасці як у Беларусі, так і Расіі, выклікала манаграфія акадэміка М. Касцюка "Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі" (Мн., 2000), перавыдадзеная ў 2002 годзе Інстытутам расійскай гісторыі РАН.

Не пакідае па-за ўвагай і сваю Навагрудчыну. Міхаіл Паўлавіч з вялікім імпэтам і задавальненнем займаўся падрыхтоўкай кнігі "Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна", што пабачыла свет у 1996 годзе. А ў ліпені 2009 года ён удзельнічаў у Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Роля і месца Навагрудка ў гісторыі і культуры Еўропы".

Ёсць падставы весці гутарку пра фарміраванне навуковай школы акадэміка Касцюка. Пад яго навуковым кіраўніцтвам былі падрыхтаваны 2 дактары і 19 кандыдатаў навук. Глыбока перакананы ў тым, што "без гістарычных ведаў і выкарыстання гістарычнага вопыту нельга паспяхова будаваць незалежную дзяржаву", Міхаіл Паўлавіч надае вялікую ўвагу папулярызацыі гістарычных ведаў, выступаючы з цікавымі і змястоўнымі артыкуламі на старонках перыядычных выданняў, на радыё і тэлебачанні. Так, ён браў удзел у падрыхтоўцы дакументальных тэлевізійных фільмаў "Зваротны адлік", знятых на АНТ і прысвечаных розным этапам гісторыі Беларускай ССР, а таксама дакументальнага тэлевізійнага фільма, прысвечанага 90-годдзю Беларускай ССР, што быў падрыхтаваны і дэманстраваўся на тэлеканале СТБ. Даўнія і шчырыя сяброўскія сувязі звязваюць шаноўнага М. Касцюка з найстарэйшай беларускай газетай "Звязда", на старонках якой ён надрукаваў нямала надзённых, цікавых артыкулаў на гістарычную тэматыку.

Валянцін Мазец,

кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як былінны асілак Ілля Мурамец папаўняў сваю сілу ад сваёй роднай зямлі, так і Навагрудская зямля з'яўляецца крыніцай творчага натхнення для доктара гістарычных навук, прафесара Міхаіла Паўлавіча Касцюка, які сёлета адзначае 70-годдзе. І па сёння ён падтрымлівае цесныя сувязі са сваёй малой Радзімай — роднай Навагрудчынай. Нарадзіўся ён у вёсцы Масцішча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці 26 сакавіка 70 гадоў таму. Бацькі Міхаіла Паўлавіча — Павел Іосіфавіч і Марыя Дзмітрыеўна — шчыравалі на ўласнай зямлі, якой мелі амаль чатыры гектары.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика