У Расонскім раёне ўпершыню праходзіць фестываль беларускага каня. 21.by

У Расонскім раёне ўпершыню праходзіць фестываль беларускага каня

05.06.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое мерапрыемства ў Беларусі арганізавана ўпершыню і гэтае свята з'яўляецца састаўной часткай традыцыйнага рэспубліканскага фестывалю сельскага турызму "Заборскі фэст", які праводзіцца з 2005 года.На фестывалі можна будзе набыць каня і конную амуніцыю на спецыяльнай выставе-продажы. Тут пройдуць спаборніцтвы па трэйле — самым відовішчным спаборніцтве ў конным спорце, якое ўяўляе сабой праходжанне пэўнага маршруту з пераадоленнем размешчаных на ім перашкод. У праграме фестывалю таксама адукацыйныя семінары з удзелам спецыялістаў па конегадоўлі, розныя забаўляльныя мерапрыемствы: касцюміраваны парад коней, конкурсы, катанне вярхом.

Фестываль "Заборскі фэст" арганізатарамі якога выступаюць Расонскі райвыканкам і грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы", адбудзецца ў наступныя выхадныя, 12—13 чэрвеня. У першы фестывальны дзень тураператары з Мінска, Віцебска і Полацка правядуць прэзентацыі турыстычных маршрутаў, удзельнікаў пазнаёмяць з лепшымі аграэкасядзібамі Расонскага раёна. Госці свята змогуць пакатацца на конях, наведаць кірмаш народных умельцаў, тэатралізаваны паказ, канцэрт самадзейных калектываў, паказ кінафільмаў на гістарычную тэматыку, канцэрт бардаўскай песні ля вогнішча, дыскатэку. Завершыцца "Заборскі фэст" святам рыбака на беразе возера Белае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое мерапрыемства ў Беларусі арганізавана ўпершыню і гэтае свята з'яўляецца састаўной часткай традыцыйнага рэспубліканскага фестывалю сельскага турызму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика