Зміцер Хведарук: Без тугі і без крыўдаў. 21.by

Зміцер Хведарук: Без тугі і без крыўдаў

29.07.2010 12:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раніцай 29 ліпеня дэмабілізаваўся з войска Зміцер Хведарук.

Моладзевы лідэр паўтара году служыў у Жодзіне ў чыгуначных войсках. Дэмабілізаваўся ў званні яфрэйтара.

Зміцер Хведарук, Іван Шыла і Франак Вячорка былі прызваныя ў беларускую армію пры канцы студзеня 2009 года. Тады гэты прызыў быў расцэнены паплечнікамі як палітычны.

Хведарук адзіны з гэтай тройцы, хто адслужыў цалкам, а не быў камісаваны цягам службы.

«Наша Ніва»: З якім пачуццём выходзіш з войска?

Зміцер Хведарук: Са спакойным. Натуральна, радасць нейкая прысутнічае.

Аднак выходжу без усялякай тугі па войску і без крыўду на яго.

«НН»: Гэтыя васемнаццаць месяцаў ты хутчэй аднясеш сабе ў плюсы ці мінусы?

ЗХ: Штосьці ў плюсы, штосьці ў мінусы. Былі нават адмоўныя моманты, якія дазволілі стаць больш выхаваным, лепш разумець чалавека, чаму ён рабіць так і так. Разам з тым, заставалася пачуццё марнасці салдацкай працы. Разумеце, калі раніцай ты коціш бочку на склад №1, а пасля абеду — на склад №2, з якога першапачаткова яна была ўзятая, то гэта напружвае.

«НН»: А што было станоўчае?

ЗХ: Было дастаткова часу, каб чытаць. Лічу, што за гэты час у мяне адбыўся духоўны рост. Навучыўся цаніць свой час. Прыйшло разуменне наколькі важна быць з Богам.

«НН»: Што будзеш рабіць цяпер?

ЗХ: Хачу працягнуць вучобу. Прычым, у Беларусі. Пазней трэба будзе знайсці нейкую падпрацоўку. Яшчэ хочацца пагуляць у футбол у якой‑небудзь аматарскай камандзе.

Падзяліцца навіной: 
Гутарыў Зміцер Панкавец

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зміцер Хведарук дэмабілізаваўся. Моладзевы лідэр паўтара году служыў у Жодзіне. Дэмабілізаваўся ў званні яфрэйтара.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика