ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

02.04.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва Украіне зноў павялічыліся тарыфы на электраэнергію

Ва Украіне ў чарговы раз на 15% выраслі тарыфы на электраэнергію.

Гэта ўжо другое з пачатку года павышэнне кошту электраэнергіі для насельніцтва — з 1 лютага з улікам колькасці спажытых кілаватаў тарыфы таксама былі зменены ў бок павелічэння.

У той жа час Нацыянальная камісія рэгулявання электраэнергіі вывучае магчымасць і далейшага паэтапнага павелічэння тарыфаў на электраэнергію да эканамічна абгрунтаванага ўзроўню. Акрамя таго, украінскіх спажыўцоў у бягучым месяцы чакае павышэнне лімітавых коштаў на прыродны газ. Аднак замест раней запланаванага разавага росту ў 50% тарыфы будуць павялічвацца паэтапна. Разам з тым, паводле графіка выканання бюджэтных абавязацельстваў, з 1 красавіка павялічваюцца і сацыяльныя выплаты: пенсіі асобным катэгорыям грамадзян, мінімальная заработная плата і пражытковы мінімум — у сярэднім на $1,5-2.

Палякі выключылі тэракт з версій крушэння прэзідэнцкага Ту-154

Генпракурор Польшчы Анджэй Серэмет заявіў, што польскія следчыя больш не разглядаюць версію, паводле якой прэзідэнцкі Ту-154 разбіўся пад Смаленскам у выніку тэракта.

На версіі тэракта настойвала польская апазіцыя. У прыватнасці, за гэтую версію выступаў брат загінулага прэзідэнта Польшчы Яраслаў Качыньскі.

Кітайцы абмянялі ў Бундэсбанку 29 тон фальшывай дробязі

Група фальшываманетчыкаў ашукала Федэральны банк Германіі амаль на 6 мільёнаў еўра, незаконна абмяняўшы 29 тон дробязі, паведамляе тэлеканал ZDF. Затрымана пяць чалавек. Чатыры з іх з'яўляюцца грамадзянамі Кітая.

Злачынная схема была пабудавана вакол працэдуры абмену неліквідных манет вартасцю ў адзін і два еўра. Федэральны банк ФРГ прымае іх для ўтылізацыі, абменьваючы па намінале. Дэфектныя еўра затым раздзяляюць на серцавіну і вобад і прадаюць на металалом. Утылізаваныя еўра адпраўлялі ў Кітай, аднак, як аказалася, кітайцы навучыліся зноў злучаць асяродак манеты з вобадам. Адноўленыя такім чынам еўра перапраўляліся ў ФРГ, дзе як дэфектныя манеты абменьваліся ў Бундэсбанку на дзейсныя банкноты.

Што здольна забіць сэксуальны запал?

Многія сучасныя мужчыны і жанчыны скардзяцца на нізкае лібіда. Пакуль навукоўцы ствараюць складаныя камбінацыі з лекавых прэпаратаў для лячэння сэксуальнай дысфункцыі, шэраг экспертаў сцвярджае: усё можа быць значна прасцей. Варта толькі адмовіцца ад некалькіх рэчаў.

Напрыклад, ад белага хлеба. Усе рафінаваныя вугляводы здольныя змяншаць сэксуальную цягу. А вялікая колькасць цукру звязана з энергетычнымі спадамі. Гэта значыць, на сэкс можа проста не застацца сіл. Плюс цукар паднімае ўзровень эстрагену, паніжаючы ў мужчын узровень тэстастэрону.

Лекі ад прастуды таксама негатыўна ўплываюць на сэксуальную цягу. Усяму віной дымедрол і псеўдаэфедрын, якія ўтрымліваюцца ў леках і пагражаюць дысфункцыяй, хоць і не ўсім.

Яшчэ запал забіваюць гарманальныя кантрацэптывы. Яны ашукваюць арганізм, і той думае, што ўжо наступіла цяжарнасць і неабходнасць у размнажэнні адпадае.

Наступны пункт у спісе — абязбольвальныя на кадэіне ці марфіне і антыдэпрэсанты. Першыя душаць актыўнасць у гіпаталамусе, які адказвае за кантроль гарманальных узроўняў. У прыватнасці, падчас эксперыменту, вынікі якога былі апублікаваны ў Jоurnаl оf Сlіnісаl Еndосrіnоlоgу аnd Mеtаbоlіsm, амаль 95% мужчын і 68% жанчын скардзіліся на зніжэнне сэксуальнай актыўнасці з прычыны прыёму падобных сродкаў.

Што да антыдэпрэсантаў, то яны змяншаюць лібіда ў большасці тых, хто іх прымае. Іх часам нават выпісваюць людзям, якія пакутуюць ад заўчаснай эякуляцыі.

Часам за парушэннямі ў палавым жыцці можа стаяць дэфіцыт жалеза. У такой сітуацыі пагаршаецца ток крыві, і чалавек пакутуе ад недахопу энергіі.

Тым часам, жанчыны, якія хутка скідваюць вагу, ахвяруюць сваім лібіда. З-за імклівага зніжэння вагі змяняецца гарманальны фон. Крытычны паказчык — страта больш 10% ад масы цела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кітайцы абмянялі ў Бундэсбанку 29 тон фальшывай дробязі Група фальшываманетчыкаў ашукала Федэральны банк Германіі амаль на 6 мільёнаў еўра, незаконна абмяняўшы 29...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика