Важныя дробязі. 21.by

Важныя дробязі

08.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучоныя высветлілі, што храпуць толькі прыгажуні

Амерыканскія вучоныя прыйшлі да нечаканых высноў пасля шматлікіх даследаванняў парушэнняў дыхання. Спецыялісты з універсітэта ў штаце Каларада высветлілі, што храпуць толькі прыгожыя жанчыны.

Галоўнай пагрозай храпу з'яўляецца не распад сям'і, як думаюць некаторыя пары, а сіндром абструктыўнага апноэ ў сне, які можа прывесці да спынення дыхання. Кожны год ад наступстваў храпу гіне каля 100 тыс. прадстаўніц цудоўнага полу.

Прычым большасць негатыўных выпадкаў прыпадае на жанчын з ідэальнай знешнасцю. Недарэмна красуні часта скардзяцца на нечаканыя абуджэнні па начах пасля кашмарных сноў і стомленасць у час няспання. Аказваецца, іх мучыць храп. Медыкі вывучалі больш за 300 000 гісторый хваробы пацыентак з сіндромам абструктыўнага апноэ. Урачы звярнулі ўвагу на тое, што 89% эпізодаў прыпадае на дзяўчат з правільнымі рысамі твару і эталоннымі формамі цела.

Эксперты вырашылі працягнуць працу, каб высветліць, ці існуе заканамернасць паміж храпам і эстэтычнымі параметрамі, або гэта проста супадзенне, недарэчная выпадковасць.

Морква робіць людзей прывабней

Вучоныя правялі новае даследаванне, у выніку якога было даказана, што людзі, якія ўжываюць моркву і сліву, выглядаюць больш прывабна. Вопыт праводзіўся ў Сент-Эндрускім і Брыстальскім універсітэтах адначасова. Пошук паказаў, што людзі з залацістым адценнем скуры выглядаюць больш здаровымі і ўспрымаюцца чалавечым вокам інакш, валодаюць большай прывабнасцю. Рэйтынг прывабнасці складалі добраахвотнікі, якія разглядалі розныя фота з незнаёмымі ім людзьмі. Высновы, якія выказвалі гэтыя людзі, і прывялі вучоных да новага адкрыцця.

Такі эфект, лічаць спецыялісты, выклікае аранжава-жоўты пігмент, карацін, які змяшчае ў некаторай агародніне і садавіне. Спецыялісты кажуць, што адкрыццё паўплывае на лад жыцця людзей, якія захочуць уключыць у свой штодзённы рацыён больш садавіны і агародніны. А правільнае харчаванне прывядзе да агульнага аздараўлення. Згодна з даследаваннем, змяненні адбудуцца ў дастаткова кароткія тэрміны. Літаральна за два-тры месяцы чалавек можа кардынальна змяніць свой знешні выгляд у лепшы бок.

Названы самыя карысныя для жанчын прадукты

Самым карысным для прадстаўніц цудоўнага полу прадуктам з'яўляецца квашаная капуста. Яна нармалізуе страваванне і выводзіць дрэнныя рэчывы з арганізма.

На другім месцы — авакада. У ім змяшчаецца вялікая колькасць вітамінаў, якія станоўчы ўплываюць на стан скуры і валасоў. Акрамя таго, рэчывы, што ўваходзяць у склад авакада, садзейнічаюць расшчапленню і вывядзенню халестэрыну з крыві.

Ківі — на трэцім месцы. Гэтая садавіна дапамагае захоўваць пругкасць і моладасць скуры, піша Tіmes of Іndіa. У спіс самых карысных прадуктаў для жанчын таксама ўвайшлі шампіньёны і цвёрды сыр.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вучоныя высветлілі, што храпуць толькі прыгажуні Амерыканскія вучоныя прыйшлі да нечаканых высноў пасля шматлікіх даследаванняў парушэнняў дыхання. Спецыялісты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика