"Адказы на пісьмовыя звароты павінны быць выкладзены на мове звароту". 21.by

"Адказы на пісьмовыя звароты павінны быць выкладзены на мове звароту"

13.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар ГАЛАВАНАЎ распавёў пра ўжо прынятыя альбо магчымыя змены ў асобных законах і кодэксах нашай краіны.

Так, паводле яго слоў, праект новага кодэкса аб шлюбе і сям'і, мяркуецца, скароціць тэрмін чакання для рэгістрацыі маладажонаў.

— Зараз у нас тэрмін ад 15 дзён. Тры месяцы ўжо мала хто дае. Згодна з новым кодэксам, які дэпутаты ўжо падтрымалі ў першым чытанні, будзе тэрмін ад трох дзён, калі ёсць адпаведныя дакументы. Напрыклад, калі муж альбо жонка з'язджае некуды на пастаяннае месца жыхарства. Гэта будзе вырашаць службовая асоба загса. Што тычыцца скасавання шлюбу, то ў некаторых выпадках будзе прадастаўлена магчымасць суду скасоўваць шлюб у той тэрмін, які просяць заяўнікі. Але гэта калі няма спрэчкі аб дзецях, іх пражыванні, няма значнага аб'ёму маёмасці і г.д.

Праблемай зараз з'яўляецца, паводле слоў Віктара Галаванава, і работа судоў па спагнанні грашовых сродкаў з даўжнікоў. Значная іх колькасць наўмысна ўхіляецца ад выканання грашовых абавязкаў. Пры гэтым яны раз'язджаюць на дарагіх машынах, жывуць у асабняках і выдатна абстаўленых кватэрах.

— Даўжнікі навучыліся ўтойваць сваю маёмасць, афармляць яе на іншых асоб, працаваць без афармлення працоўных адносін і такім чынам утойваць свой заробак. Мы бачым гэтыя праблемы, пастаянна ўносім прапановы па ўдасканаленні заканадаўства. Зараз, да прыкладу, унеслі прапановы па карэкціроўцы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса. Прапаноўваем прадугледзець, у прыватнасці, часовае абмежаванне права даўжніка на кіраванне механічным транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі, забарону выдачы даўжніку пасведчання кіроўцы.

Падобныя абмежаванні мяркуецца ўстанавіць таксама ў дачыненні права кіравання маламернымі судамі і права палявання. Выключэнне складуць даўжнікі, якія выкарыстоўваюць транспартныя сродкі ў сувязі з інваліднасцю альбо ў якасці адзінага сродку для атрымання прыбытку. Дадаткова прапанавалі ўстанавіць адміністрацыйную адказнасць за прадастаўленне даўжніком непраўдзівых звестак аб сваіх правах на маёмасць і аб непаведамленні аб звальненні з працы, аб новым месцы працы, месцы атрымання пенсіі, іншых даходаў ці месцы жыхарства.

У нашай рэспубліцы даўно наспела неабходнасць прыняцця новага Жыллёвага кодэкса. Міністр юстыцыі адзначыў некалькі асноўных асаблівасцяў новага законапраекта.

— Праект Кодэкса прадугледжвае для ўласнікаў жылога памяшкання, якія ўхіляюцца без уважлівых прычын на працягу не менш чым тры месяцы запар ад поўнай платы за камунальныя паслугі, прымусовае (па рашэнні суда) яго адчужэнне. Істцом па такіх справах будзе выступаць мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.

— У прыватнасці, праектам Жыллёвага кодэкса прадугледжана права суда прыняць рашэнне аб прымусе адчужэння ўласнікам, які не пагасіў запазычанасць за камунальныя паслугі, свайго жылога памяшкання. У выпадку, калі на працягу года пасля ўступлення ў законную сілу рашэння суда памяшканне не будзе адчужана, яно падлягае прымусоваму продажу з публічных таргоў.

Таксама ў новай рэдакцыі Кодэкса прадугледжана магчымасць прымусовага высялення асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Калі грамадзянін робіць немагчымым пражыванне іншых асоб у доме, на працягу трох месяцаў запар не ўносіць плату за камунальныя паслугі, мясцовыя выканкамы будуць мець права звярнуцца ў суд з іскам аб прымусе ўласніка да адчужэння жылога памяшкання.

— Акрамя таго, у праекце прадастаўляецца права як уласніку жылога памяшкання, так і мясцовым органам улады здаваць жылыя памяшканні за плату ў часовае карыстанне на аснове дагавора арэнды жылога памяшкання. У цяперашнім заканадаўстве прадугледжана здача жылля толькі ў наём. Мяркую, што гэтая норма будзе садзейнічаць развіццю арэндных адносін у рэспубліцы і дапаможа вырашыць грамадзянам праблемы за кошт магчымага зніжэння платы за жыллё пры заключэнні дагавора арэнды жылога памяшкання.

30 чэрвеня на пасяджэнні Савета Рэспублікі быў адобраны законапраект "Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб". Акрамя прадугледжаных дзейным заканадаўствам пісьмовай і вуснай формы зваротаў, праектам закона ўводзіцца рэгуляванне электроннай формы звароту. Гэта звязана, як адзначыў міністр юстыцыі, з тым, што сёння многія дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі маюць афіцыйныя інтэрнэт-сайты, электронныя адрасы, электронная форма зваротаў атрымала шырокае прымяненне на практыцы. Законапраект устанаўлівае абавязак для дзяржаўных органаў і арганізацый разглядаць электронныя звароты ў парадку, вызначаным для пісьмовых зваротаў. Пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты павінны быць выкладзены на мове звароту.

Адным з новаўвядзенняў закона з'явілася прадстаўленне права па рашэнні кіраўніка органа, арганізацыі прымяняць пры ажыццяўленні асабістага прыёму аўдыя- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку. Гэта магчыма пры ўмове, што заяўнік будзе праінфармаваны аб прымяненні тэхнічных сродкаў да пачатку прыёму. Такая норма накіравана як на абарону правоў грамадзян, так і інтарэсаў дзяржаўных органаў, паколькі дазволіць выключыць бяздоказныя спасылкі на злоўжыванні падчас правядзення асабістага прыёму службовымі асобамі.

Яшчэ адной інавацыяй праекта закона з'явілася заканадаўчае замацаванне права заяўніка адклікаць свой зварот у любы час да разгляду звароту па сутнасці.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар ГАЛАВАНАЎ распавёў пра ўжо прынятыя альбо магчымыя змены ў асобных законах і кодэксах нашай краіны. Так, паводле яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика