Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" з’явілася ў інтэрнэце. 21.by

Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" з’явілася ў інтэрнэце

27.07.2011 12:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" з’явілася ў інтэрнэце

Наша Ніва
Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія).

Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" пад рэдакцыяй Анны Камінскі, кіраўніцы апарата Фонда даследавання дыктатуры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі, з’явілася ў інтэрнэце.
 
Яе можна спампаваць бясплатна.

Нямецкамоўная версія ўжо паступіла ў продаж у Германіі.

Сярод аўтараў кнігі — Ірына Кашталян з тэкстам "Беларусь пад уплывам палітычных рэпрэсій савецкага часу (1917–1953 гг.)", Ігар Кузняцоў ("У пошуках праўды аб Трасцянцы"), Роні Хайдэнрайх ("Памяць пра ахвяр сталінізму ў Беларусі"), Алена Тэмпер ("Няма спакою для забітых у Курапатах. Падзеленая памяць у постсавецкай Беларусі"), Фелікс Акерман ("Саветызацыя і памяць. Транснацыянальная памяць пра сталінскія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі") ды іншыя. Кніга багата ілюстраваная фотаздымкамі.

З прадмовы да кнігі "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі"

"У снежні 2010 года ў Беларусі былі сілай задушаны пратэсты супраць сфальсіфікаваных выбараў. Больш за 700 чалавек было арыштавана, сярод іх — амаль усе апазіцыйныя палітыкі, што прымалі ўдзел у выбарах, выступіўшы супраць аўтарытарнага прэзідэнта Лукашэнкі, які кіруе краінай з 1994 года. Прымяненне сілы ў адносінах да дысідэнтаў падкрэслівае адсутнасць павагі да правоў чалавека і грамадзяніна ў гэтай апошняй дыктатуры Еўропы. Рухнулі надзеі на дэмакратычныя пераўтварэнні ў краіне, на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам і яго нормамі ў сферы аховы правоў чалавека і грамадзяніна. У той жа час апошнія падзеі адлюстроўваюць бяссілле Еўрасаюза ў адносінах да дыктатуры, самавольства і злоўжывання ўладай у самым цэнтры Еўропы.
 
Прадстаўленыя ў гэтай кнізе памятныя знакі, мемарыялы і помнікі, якія нагадваюць пра злачынствы і ахвяры камуністычнай дыктатуры ў Беларусі, маюць актуальнае палітычнае значэнне. Многія з гэтых помнікаў і мемарыялаў прысвечаны масаваму супраціву дзяржаўнай уладзе. Многія неаднаразова разбураліся. Толькі ў рэдкіх выпадках удавалася арыштаваць злачынцаў. Цяжкую гісторыю будаўніцтва гэтых помнікаў і захавання памяці пра ахвяры несправядлівасці і злачынстваў дапаўняе той факт, што Лукашэнка загадаў стварыць копію помніка Феліксу Дзяржынскаму, арыгінал якой стаяў калісьці перад штаб­кватэрай органаў дзяржбяспекі на Лубянцы. Перад помнікам гэтаму злачынцу ў двары МУС Беларусі складаюць прысягу навабранцы для міліцыі і спецслужбаў, абавязваючыся выконваць бесчалавечныя дзеянні, традыцыі прымянення якіх, як здавалася, быў пакладзены канец у эпоху галоснасці і перабудовы.
 
На гэтым фоне асаблівую вагу набывае матэрыял аб захаванні памяці пра сталінскі рэжым, падрыхтаваны Федэральным фондам па вывучэнні дыктатуры САПГ у супрацоўніцтве са шматлікімі мужнымі партнёрамі з Беларусі".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе падрыхтавалі нямецкія і беларускія гісторыкі для Фонда даследавання камуністычных дыктатур (Германія). Кніга "Месцы памяці ахвяраў камунізму ў Беларусі" пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика