Сёння прафесійнае свята работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. 21.by

Сёння прафесійнае свята работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

21.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння сваё прафесійнае святаДзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы адзначаюць спецыялісты, якія займаюцца адвядзеннем зямельных участкаў, кантролем за іх выкарыстаннем, навядзеннем парадку на зямлі.

Вядучы спецыяліст землеўпарадкавальнай службы Таццяна Аляксандраўна Шкатула працуе на гэтай пасадзе 15 гадоў. За гэты час цэнтральныя сядзібы вёсак Сітнікі і Турын (яна абслугоўвае Ананіцкі і Турынскі сельсаветы) набылі статус аграгарадкоў, былі добраўпарадкаваны не толькі цэнтральныя вуліцы. Людзі будуюць дамы з выгодамі, прыродным газам, вадаправодам. Дзякуючы Указу № 64 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з’явілася магчымасць пераразмеркаваць землі, якія не выкарыстоўваліся, і аддаць іх таму, хто мае патрэбу.

— З 2009 года мы выдзелілі 70 зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў Ананіцкім і 26 участкаў у Турынскім сельсаветах, — паведаміла Т.А. Шкатула. — На тэрыторыі гэтых сельсаветаў 10 і 19 вёсак адпаведна. Мы не пакінулі без увагі ні аднаго ўчастка зямлі, які не апрацоўваўся па розных прычынах. У адных выпадках адшукалі дзяцей, якім у спадчыну дастаўся дом. Яны аформілі неабходныя дакументы і навялі парадак на ўласнай зямлі і прылягаючай тэрыторыі.

У Сітніках выдзелілі ўчасткі для будаўніцтва жылля на вуліцах Сонечнай і Школьнай. А вось кадастравы кошт зямлі залежыць ад многіх фактараў: гэта і пракладзены асфальт, знаходжанне паблізу прыроднага газу, іншых камунікацый. Зараз пад будаўніцтва і абслугоўванне жылля выдзяляецца ад 15 да 25 сотак зямлі.

Усяго ж на балансе Ананіцкага сельсавета 389 гектараў, Турынскага 396 гектараў зямлі. Гэта няшмат. За апошнія гады на баланс ААТ “Сітнікі”, “Ражджэственскае-агра” былі перададзены сенакосы. Летась былі перададзены 3 і 11 гектараў, якія не выкарыстоўваліся.

— У асноўным гэта пакінутыя ўчасткі, бывае, на ўскрайку вёсак, якія ўжо не выкарыстоўваліся па прызначэнні, — працягвае Т.А. Шкатула. — Людзі перасталі трымаць жывёлу, а значыць і выкарыстоўваць зямлю пад сенакос у іх знікла неабходнасць. А вось у цэнтры, напрыклад, у Ананічах, зямельныя ўчасткі прадаваліся нават з аўкцыёну. Два каштавалі па 6 мільёнаў, адзін — 3 мільёны, і за 900 тысяч рублёў гаспадар купіў зямлю пад будаўніцтва. Такімі былі цэны два гады таму.

З надыходам вясны і аж да зімы клопатаў у Т.А. Шкатула прыбаўляецца. Звычайна ў гэтую пару людзі стараюцца вырашаць свае зямельныя пытанні, актывізуецца будаўніцтва, вяртаюцца ў вёску дачнікі, прыязджаюць уладальнікі спадчынных дамоў. На жаль, не ўсе стараюцца сачыць за парадкам на сваёй зямлі і за плотам. І тут у землеўпарадчыка ўзнікаюць не вельмі прыемныя размовы з такімі гаспадарамі.

У большасці той, хто мае домік у вёсцы і ўласную зямлю, стараюцца даглядаць яе, вырошчваць садавіну, агародніну, атрымліваць асалоду ад працы сваёй. Зямля карыстаецца попытам. Добра, што ў людзей не знікае жаданне ехаць у вёску, не толькі да бацькоў, каб напоўніць мяхі дармавой бульбай, але і самім працаваць. Упрыгожыўшы свае соткі паголеным газонам, кустамі ружаў ці сціплых аксамітак, адчуваць радасць працы на зямлі, якая любіць руплівых. Т.А. Шкатула лічыць: чым менш будзе пакінутых, недагледжаных сядзіб, тым прывабней будуць выглядаць вёскі. І адзін з клопатаў землеўпарадчыка — знайсці дбайнага гаспадара на кожны кавалак пакінутай зямлі.

Анна МІХАЙЛАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сваё прафесійнае свята — Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы адзначаюць спецыялісты, якія займаюцца адвядзеннем...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика