Купала і Колас: культурная дыпламатыя. 21.by

Купала і Колас: культурная дыпламатыя

03.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аргкамітэт па ўшанаванні памяці песняроў падключае беларусаў замежжа

Свята для Беларусі з'яўляецца святам і для беларусаў, дзе б яны ні жылі. Год 130-годдзя Купалы і Коласа, які афіцыйна абвешчаны ў краіне, ужо пачаў адлік урачыстасцяў, выстаў, імпрэз, шмат якія з іх ладзяцца з удзелам беларускіх дыяспар. За мяжой Беларусі ўжо арганізавана экспазіцыя, прысвечаная творчасці пісьменніку-юбіляру — у прыватнасці, у Арменіі. 1 сакавіка адкрылася выстава ў Польшчы з фондаў Дзяржаўнага музея імя Якуба Коласа. Шэраг мерапрыемстваў запланаваны ў Літве, Латвіі, ва Украіне... Беларускія музеі імя Янкі Купалы і Якуба Коласа падрыхтавалі мастацка-дакументальныя перасоўныя выставы. Яны ў бліжэйшы час могуць быць прадстаўлены ў тым ліку ў электронным варыянце ў нашых дыпламатычных установах. Дзівіцца няма чаго — нашых класікаў ведаюць шырока ў свеце: творы Якуба Коласа перакладзены на 41 мову, Янкі Купалы — амаль на 100 замежных моў. І ў гэтых творах — уся Беларусь. Яе душа, яе клопаты, яе людзі, яе мова. І яе думкі, актуальныя дагэтуль.

— Год 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа павінен быць адзначаны годна, — падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні мерапрыемстваў у гонар Песняроў. — Юбілей класікаў адзначаецца на дзяржаўным узроўні згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2011 № 487 "Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа".

Складзены план мерапрыемстваў, асноўным каардынатарам якіх выступіць Міністэрства культуры. Культурна-адукацыйныя мерапрыемствы пройдуць у месцах і арганізацыях, якія звязаны з жыццём і творчасцю паэтаў, ва ўстановах культуры і адукацыі, у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, у гарадах, іншых населеных пунктах. Сярод іх традыцыйныя: свята паэзіі, песні і народных рамёстваў на радзіме Купалы, рэспубліканскае свята паэзіі на радзіме Якуба Коласа. Свята песні і паэзіі ў Маладзечне пройдзе сёлета пад знакам ушанавання памяці вялікіх беларускіх творцаў. Ужо стартавалі акцыі "Чытаем Купалу" і "Чытаем Коласа". Пастаноўкі па творах пісьменнікаў уключаны ў планы нацыянальных тэатраў. Плануецца стварэнне літаратурна-мастацкіх і дакументальна-публіцыстычных праграм па творах Купалы і Коласа ці прысвечаных іх жыццю і творчасці. Да 130-годдзя паэтаў павінны пабачыць свет выданні іх твораў і кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці Песняроў. Надаецца ўвага добраўпарадкаванню гісторыка-культурных аб'ектаў, звязаных з іх жыццём і творчасцю...

— Купала і Колас, якія сталі ўзорам самаахвярнага служэння радзіме, — з'ява ўнікальная. Уражвае і шматграннасць праяўлення іх творчых здольнасцяў: паэты, драматургі, публіцысты, перакладчыкі, літаратурныя крытыкі, настаўнікі не аднаго пакалення творчай моладзі. Яны заснавальнікі новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, — адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі. — Яны розныя як асобы і як творцы: парывісты і ўзнёслы Янка Купала, душэўны і па-філасофску мудры Якуб Колас. Але ў творах абодвух пульсуе тонкае адчуванне душы беларуса і дакладнае веданне яго побыту... Яны здолелі спалучыць асабістае з усеагульным, нацыянальнае з агульначалавечым.

Ларыса ЦІМОШЫК

¢

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аргкамітэт па ўшанаванні памяці песняроў падключае беларусаў замежжа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика