Анатоль Тозік добра памятае вершы Купалы і Коласа. 21.by

Анатоль Тозік добра памятае вершы Купалы і Коласа

03.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзначалася, што наперадзе шмат работы, але і многа чаго ўжо зроблена.

— Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям, пачаліся з самага пачатку года. У школах яны праводзяцца і сёння. І мы павінны прыгожа правесці святкаванні на радзіме паэтаў, — лічыць намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік. — Я сам вучыўся ў сельскай школе, дзе ўсё выкладалася на беларускай мове. І да гэтага часу памятаю вершы і Купалы, і Коласа. А самая любімая мая паэма — «Курган».

Усе мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям класікаў, будуць праводзіцца ў рамках бюджэту, які маюць міністэрствы культуры, інфармацыі, выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», дадаў Анатоль Тозік. Ён лічыць, што многія людзі нашага бізнесу прымуць удзел у юбілейных мерапрыемствах, каб падтрымаць культуру, бо ў любой краіне ёсць такія мецэнаты.

Урачыстае ж адкрыццё юбілейнага года ўжо адбылося ў Дзяржаўным літаратурным  музеі Янкі Купалы з прэзентацыі каталога «Аўтографы першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы». Наперадзе — свята паэзіі, песні, народных рамёстваў на радзіме Купалы ў Вязынцы і рэспубліканскае свята паэзіі на радзіме Коласа ва ўрочышчы Бервянец. Святочныя канцэрты пройдуць у Бел- дзяржфілармоніі, будуць уключаны падборкі пастановак па творах пісьменнікаў у рэпертуар нацыянальных тэатраў імя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пройдзе 12-ы нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне ў чэрвені, рэспубліканскае свята паэзіі і харавога мастацтва ў ліпені ў Мядзельскім раёне, 8-ы абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны «Слова Купалы да творчасці кліча» ў маі ў Лагойскім раёне.

І за мяжой будзе шмат падзей. Туды накіруюць перасоўныя выставы, прысвечаныя паэтам. Прадугледжана правядзенне тэматычных і літаратурна-мастацкіх вечароў з удзелам беларускай дыяспары.

У межах работы па добраўпарадкаванні тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Коласа і Купалы, у дзяржаўнай праграме «Культура Беларусі» на 2011—2015 гады запланавана правядзенне работ у дзяржаўных літаратурных музеях Коласа і Купалы. Напрыклад, на капітальны і бягучы рамонт у музеі Купалы адводзіцца 1 мільярд 450 мільёнаў рублёў. На рамонт Дзяржаўнага літаратурнага музея Якуба Коласа ў 2012 годзе запланавана сума ў памеры 1 мільярд 150 мільёнаў рублёў.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзначалася, што наперадзе шмат работы, але і многа чаго ўжо зроблена.— Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям, пачаліся з самага пачатку года. У школах яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика