Паэты Уздзеншчыны сустрэліся з Дзяржынскімі творцамі
11.03.2012
—
Новости Общества
|
Вось і прыйшла да нас даўгачаканная прыгажуня – вясна!. Вельмі трапна аб яе прыходзе напісаў вядомы беларускі паэт Алег Грушэцкі: “З вясной прыходзіць закаханне,\\І абуджэнне ада сну”. А ў паэтаў у гэтую пару абуджаецца прага творчасці, складання новых вершаў пра вясну, каханне, шчасце… Менавіта нядаўна, у адзін з вясенніх дней, у г.Дзяржынску адбылася адметная культурная падзея, якую безпамылкова можна назваць святам паэзіі. У чытальнай зале Дзяржынскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча паэтаў Уздзенскага літаратурнага аб’яднання “Нёманец” і паэтаў Дзяржынскага літаратурнага аб’яднання “Выток” пад назвай “Вянок творчых здабыткаў”. У складзе дэлегацыі з Узды былі галоўны рэдактар раённай газеты, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза журналістаў Віктар Сака лоўскі , які з’яўляецца аўтарам 3 кніжак паэзіі, наша зямлячка, ураджэнка г.Дзяржынска, дырэктар Уздзенскай раённай бібліятэкі імя П.Труса, Аксана Драчан і шэсць паэтэс: члены Саюза пісьменнікаў Зоя Калкоўская, Галіна Нечыпаровіч, а таксама паэтэсы Тамара Каляда, Людміла Астровух, Таццяна Цехнебедзіна і Вольга Бокуць –Чабатарова, якія, верыцца, з цягам часу таксама папоўняць Саюз пісьменнікаў. Трэба адзначыць, што на працягу 20 год свайго існавання паэты літаратурнага аб’яднання “Нёманец” выдалі больш за 50 сваіх паэтычных зборнікаў. З боку дзяржынцаў у сустрэчы прынялі ўдзел такія нашы вядомыя паэты, члены літаратурнага аб’яднання “Выток” як Рэгіна Рэўтовіч, Людміла Круглік, Уладзімір Шымановіч, Вольга Жыбурт, Тамара Кашчэва, Любоў Куртова, Павел Шкель, Антось Анісовіч.Рэй на сустрэчы вяла кіраўнік “Вытока” Ірына Міхалевіч. З прывітальнымі словамі да прысутных звярнулася дырэктар Дзяржынскай раённай бібліятэкі Валянціна Клімовіч, якая перадала сваёй калеге па працы Аксане Драчан падарункі – паэтычныя зборнікі дзяржынскіх паэтаў, каляндары, буклеты. У сваю чаргу паважаная госця Аксана Драчан таксама падарыла дзяржынскай бібліятэцы зборнікі вершаў уздзенскіх паэтаў, такія як “Звіні, наднёманская ліра”, “Пра бабу Маню, дзеда Васіля і іншых”, а таксама букет кветак. На працягу ўсёй сустрэчы свае вершы чыталі і госці з Уздзеншчыны, і нашыя паэты. Вольга Жыбурт прачытала свой нарыс “Балада пра маці”, нізку сваіх вершаў пра каханне і г.Дзяржынск прачытала Людміла Круглік, а Рэгіна Рэўтовіч агучыла першы напісаны ёю верш Крынічка”. Вясновая тэма прысутнічае ў новых творах Уладзіміра Шымановіча: ён азнаёміў прысутных са сваімі нарысам і вершам пра буслоў. Тры свае вершы прачытала ўздзенская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Калкоўская. Верш, прысвечаны Уздзе прачытала Вольга Бокуць- Чабатарова, яна ж праспявала таксама сваю песню “Салодкая любоў”. Актыўны ўдзел на гэтым свяце паэзіі прыняла таксама ўдава вядомага дзяржынскага паэта Мікалая Рысяўца, Надзея Аляксандраўна, якая прачытала некалькі вершаў свайго мужа – нябожчыка. Парадавала цудоўным выкананнем сваіх песень і ігрой на баяне Тамара Кашчэва. Прыемна адзначыць, што галоўны рэдактар нашай газеты “Узвышша” Алена Стэльмах таксама мае непасрэднае дачыненне да паэзіі: яна прачытала прысутным свой верш. Што яна выдатны журналіст, нарысіст – гэта ўсе добра ведаюць, а што Алена Анатольеўна яшчэ і паэтэса – гэта прыемнае адкрыццё для ўсіх нас. Напрыканцы цудоўнай вечарыны Уладзімір Шымановіч, Рэгіна Рэўтовіч і Людміла Круглік разыгралі сцэнку “Баба і дзед”, аўтарам якой з’яўляецца Рэгіна Рэўтовіч. Свае песні спявалі як госці, так і гаспадары вечарыны. Бурныя апладысменты і смех выклікалі вострыя вершаваныя фельетоны, прачытаныя аўтарамі Віктарам Сакалоўскім, Антосем Анісовічам і іншымі. Жарты, песні, вясёлы смех гучалі на працягу ўсёй сустрэчы, і амаль чатыры гадзіны гэтага цудоўнага свята паэзіі прайшлі як адна хвіліна. Хочацца ад душы падзякаваць арганізатараў гэтага цудоўнага , вясенняга культурнага мерапрыемства за гэтае сапраўды паэтычнае свята. 2012 год, абвешчаны Годам кнігі , толькі пачаўся, і наперадзе, як запэўніла дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч, аматараў паэзіі Дзяржыншчыны чакае шмат новых цікавых сустрэч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У складзе дэлегацыі з Узды былі галоўны рэдактар раённай газеты Віктар Сака лоўскі, а таксама паэтэсы Аксана Драчан, Зоя Калкоўская, Галіна Нечыпаровіч, а таксама...
|
|