Грошы на лячэнне Пеці Надточага сабралі. 21.by

Грошы на лячэнне Пеці Надточага сабралі

26.04.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сераду, 25 красавіка, сабралі ўсю неабходную суму на лячэнне вілейскага 4-гадовага хлопчыка Пеці Надточага. Свае ахвяраванні ў дабрачынны фонд “Шанц” пералічыла больш за 12 тысяч чалавек.

– На жаль, я не магу.асабіста падзякаваць асабіста тым, чые ахвяраванні прыйшлі без зваротнага адрасу, – гаворыць мама Пеці Аксана Кузьміна. – Таму хаця б праз газету перадаю ім нізкі паклон. Галоўнае багацце ў нашай краіне – гэта людзі, якія дапамагаюць іншым.

Збор грошай арганізаваў дабрачынны фонд “Шанц”. Паводле слоў дырэктара фонда Наталлі Маханько, ахвяраванні для Пеці збіралі паўтара месяца. У дзень прыходзіла 200-800 плацяжоў. Усяго хлопчыку дапамагло не менш за 12 тысяч чалавек.
Усяго на лячэнне Пеці, які хварэе на булёзны эпідэрмаліз, патрэбна 74630 еўра. За іх хлопчыку палечаць зубкі, зробяць дзве пластычныя аперацыі па трансплантацыі скуры. У суму ўключаны кошт авіябілетаў для Пеці і маці з бабуляй, якія будуць яго суправаджаць, а таксама пражыванне на час лячэння.
Ужо ў маі Пецю плануюць зрабіць стаматалагічную аперацыю ў Цэнтры булёзнага эпідэрмалізу ў Фрайбургу (Германія), таму што лячыць хлопчыку зубкі можа толькі спецыяльны доктар. Аперацыю на пальчыках запланавалі на восень.

Пеця з бабуляй і мамай.

– Цяпер пачынаецца лета, самы цяжкі для нас час, – распавядае Аксана Кузьміна. – Нядаўна выйшлі на прагулку і пасля ў Пеці вочкі тры дні не расплюшчваліся. Так што сядзім дома, глядзім мульцікі па тэлевізары, які нам падарылі людзі. З радасцю сустракаем гасцей, якія часта ў нас бываюць.
Людзі вельмі хутка адгукнуліся, яны прыязджаюць да нас, прывозяць падарункі, тэлефануюць, пераводзяць грошы. Перасылаюць перавязачныя матэрыялы з Расіі, бо ў нас такія не прадаюцца. Пра нас даведаліся суайчыннікі са Швецыі, Францыі, ЗША, і мы атрымліваем ад іх пасылкі. Падтрымліваем сувязь з тымі, хто дапамагае, – адсылаем ім паштоўкі з падзякай, дыск з песнямі, якія падабаюцца Пецю. Але мы можам падзякаваць толькі тым, хто пераводзіць грошы па пошце, чые адрасы мы бачым.

Людзі не чакаюць, што мы ім так аддзячым і часам нават плачуць. Часта дапамагаюць людзі з цяжкім лёсам, шматдзетныя маці, якія адны выхоўваюць дзяцей, мы падтрымліваем адна адну. У Драгічыне будуюць царкву, і людзі, якія гэтым займаюцца, сказалі, што на трох цаглінках новай царквы напішуць нашы імёны – Пеці, маё і нашай бабулі – і будуць за нас маліцца. Некаторыя дасылаюць шкарпэткі для Пеці, якія самі вяжуць, цацкі.

Аказваецца, лёс Пеці крануў столькіх простых людзей, але не Міністэрства аховы здароўя. Напрыклад, адна баначка неабходнага нам крэму каштуе 70 тысяч рублёў, мы скарыстоўваем яе за дзень. Гаспадары адной прыватнай аптэкі выдзяляюць нам на месяц 10 такіх упаковак бясплатна. Але нам патрэбна шмат іншых матэрыялаў для перавязкі.
Сродкі для лячэння і перавязак, якія нам неабходныя, вельмі дарагія, а атрымліваць іх бясплатна мы не маем права. У Беларусі не так шмат дзяцей, хворых на булёзны эпідэрмаліз, і, напэўна, магчыма было б забяспечыць іх неабходнымі перавязачнымі сродкамі. Нам дапамагаюць людзі, але гэтая дапамога неабходная кожны дзень, на працягу ўсяго жыцця Пеці.
Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота chance.by.
Даведка “РГ”. Булёзны эпідэрмаліз – рэдкае генетычнае захворванне. Людзей, якія пакутуюць на яго, называюць "людзі-матылькі": іх скура вельмі далікатная, як крыльцы матылька. Пры найменшым дотыку яна траўмуецца. Жыццё становіцца бесперапыннай барацьбой з ранамі.

Пра Пецю Надточага можна прачытаць яшчэ:

Дапаможам маленькаму Пецю Надточаму з Вілейкі

Пецю Надточаму з Вілейкі дапамагаюць людзі

Мядзельцы сабралі шэсць мільёнаў рублёў для Пеці Надточага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 25 красавіка, сабралі ўсю неабходную суму на лячэнне вілейскага 4-гадовага хлопчыка Пеці Надточага. Свае ахвяраванні ў дабрачынны фонд “Шанц” пералічыла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика