Чаму хлеб даражэйшы?. 21.by

Чаму хлеб даражэйшы?

05.05.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На “гарачую лінію” рэдакцыі патэлефанавала жыхарка Куршынавічаў Ірына Татарыновіч, якая цікавілася, чаму бохан хлеба, выпечаны Ляхавіцкім кааппрамам, амаль на тысячу рублёў даражэйшы за той, што выпякаецца на хлебазаводзе ў Ганцавічах.

За тлумачэннямі “ЛВ” звярнуўся ў раённае спажывецкае таварыства.

Старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч пацвердзіў, што розніца ў кошце сапраўды ёсць, але яна абгрунтаваная: “Маса хлеба “жытнёвы” (вы-творчасці ПВУП “Ляхавіцкі кааппрам”) складае 830 грамаў, а маса хлеба “Примечательный” (вытворчасці Ганцавіцкага хлебазавода) — 750 грамаў. Да таго ж ляхавіцкі “Жытнёвы” выпякаецца з пшанічнай мукі 1-га гатунку (яе кошт за тону — 1231000 рублёў), а ганцавіцкі “Примечательный” з мукі  2-га гатунку (кошт тоны — 781186 рублёў). Кошт хлеба “Жытнёвы” фарміруецца згодна калькуляцыі, у якой адлюстраваны ўсе выдаткі па вытворчасці гэтай прадукцыі, і зацверджаны камісіяй Брэсцкага аблспажыўсаюза”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На “гарачую лінію” рэдакцыі патэлефанавала жыхарка Куршынавічаў Ірына Татарыновіч, якая цікавілася, чаму бохан хлеба, выпечаны Ляхавіцкім кааппрамам, амаль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика