Выпрабаванне спякотай: +34!. 21.by

Выпрабаванне спякотай: +34!

27.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А на наступным тыдні яшчэ і моцныя ліўні

У пятніцу на тэрыторыю Беларусі зноў завітаюць вельмі цёплыя паветраныя масы з боку поўдня Еўропы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Сёння толькі месцамі магчымы невялікі дождж, часам навальніца. Максімальная тэмпература паветра 28—34 градусаў. Сур'ёзная гарачыня будзе гаспадарыць у Беларусі 28 і 29 ліпеня. Уначы на выхадныя пераважна без ападкаў, а ўдзень невялікія кароткачасовыя дажджы і часам навальніцы. Тэмпература паветра ўначы 15—22, а ўдзень 29—34 цяпла.

У першы дзень наступнага тыдня да заходніх рэгіёнаў краіны падыдуць сур'ёзныя атмасферныя франты. Таму ў панядзелак на захадзе чакаюцца навальнічныя дажджы, у асобных раёнах моцныя ліўні; а пры навальніцах узмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература ўначы на панядзелак 15—22, удзень — 28—34, аднак на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей не вышэй за 24—27 градусаў.

У аўторак 31 ліпеня гэты франтальны падзел будзе рухацца далей на ўсход краіны. Таму дажджы ўжо чакаюцца амаль паўсюдна, месцамі моцныя ліўні. Пры навальніцах моцны парывісты вецер. Усталюецца рэзка кантрасны тэмпературны фон, калі на захадзе Беларусі максімальная тэмпература не больш за 21 цяпла, а на ўсходзе — яшчэ да 33 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у першы дзень жніўня зона істотных ападкаў накрые і ўсходнія рэгіёны Беларусі. Адразу пасвяжэе. Уначы чакаецца 10—17 цяпла, толькі ў Гомельскай вобласці да плюс 20, удзень — 20—27 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А на наступным тыдні яшчэ і моцныя ліўні У пятніцу на тэрыторыю Беларусі зноў завітаюць вельмі цёплыя паветраныя масы з боку поўдня Еўропы, паведаміла рэдакцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика