Школьныя базары. 21.by

Школьныя базары

31.07.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зрабіўшы невялікі перапынак, школьная пара паступова набірае абароты. Многія бацькі ў задуменні. З пытаннем "Пачынаць зборы ў школу сёння або адкласці клопаты на другую палову жніўня"? Мы звярнуліся да Валянціны Дубадзел, в.а. намесніка старшыні па гандлі Ельскага раённага спажывецкага таварыства:

– У многія крамы раёна яшчэ ў чэрвені завезены шэраг  тавараў школьнага асартыменту. На прылаўкі і зараз працягваюць паступаць неабходныя да школьнай пары тавары. Продаж тавараў школьнага асартыменту наладжаны як у гарадскіх гандлевых кропках, так і на сяле. У многіх крамах арганізаваны "куткі школьніка".

Акрамя таго, на кірмашовай пляцоўцы горада з 1 жніўня кожны тыдзень будуць працаваць выязныя школьныя базары. Традыцыйна наша гандлёвая сетка супрацоўнічае ў асноўным з айчыннымі вытворцамі. Так, на прылаўках  крам прадстаўлены тавары такіх гандлёвых марак, як ААТ "Камінтэрн", ААТ Мазырская швейная фабрыка "Надэкс", ААТ Бабруйская фабрыка "Славянка", ААТ Добрушская фабрыка "Герой труда" і іншыя.

– Галоўнае пытанне, якое турбуе бацькоў сёння, – гэта цэны. Скажыце, для шматдзетных сямей прадугледжаны якія-небудзь льготныя ўмовы пры набыцці школьных тавараў?

– Так, шматдзетным сем`ям будзе прадастаўлена беспрацэнтная растэрміноўка для набыцця школьных тавараў тэрмінам на тры месяцы. А з прадстаўленага асартыменту будзе магчымасць выбраць рэчы па карману.

Куды пайсці ў пошуку тавараў для школьнікаў? Каб адказаць на гэта пытанне, адправімся па крамах нашага горада: у краме "Ялінка", што знахо-дзіцца на кірмашовай плошчы, можна набыць неабходныя канцылярскія тавары, партфелі і рукзакі. Побач, у краме "Родны кут" № 12 можна нагледзець вопратку, абутак і таксама канцылярскія прыналежнасці. У тарговым аддзеле універмага "Абутак" (на першым паверсе) прадаецца непасрэдна абутак і тавары школьнага асартыменту, на другім паверсе, у аддзеле "Гатовае адзенне", – касцюмы, сарочкі, блузкі, сарафаны і іншае.

І, нарэшце, некалькі парад: збіраючыся на школьныя базары, пастарайцеся не абмяжоўваць сябе ў часе. Купля школьных тавараў не можа прайсці на ляту, кожную дробязь выбіраць неабходна ўважліва і карпатліва. Дарэчы, спецыялісты лічаць, што ў гэтым выпадку дробязей не бывае.

Жанна Рынгоўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрабіўшы невялікі перапынак, школьная пара паступова набірае абароты. Многія бацькі ў задуменні. З пытаннем "Пачынаць зборы ў школу сёння або адкласці клопаты на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика