Аляксандр Гранд: Ужо пайшло грошай на брэнд больш, чым быў бюджэт. 21.by

Аляксандр Гранд: Ужо пайшло грошай на брэнд больш, чым быў бюджэт

10.12.2012 15:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Гранд: Ужо пайшло грошай на брэнд больш, чым быў бюджэт

Еўрарадыё
Распрацоўшчыкі мінскага брэнда Аляксандр і Наташа Гранд распавядаюць, чаму стылем сталіцы стала плата і адкуль у Мінска такі ж слоган, які прапаноўвалі Лондану.

Еўрарадыё: Прапанаваны патэрн — гэта ўжо канчатковы варыянт?

Наташа Гранд: Мы паказалі першыя прыклады, як візуальны стыль можа працаваць для Мінска. Мы зразумелі, што няма агульнапрызнанага сімвала Мінска. А паколькі яго няма, яго не трэба ствараць з галавы. Мы ствараем толькі стыль, з якім потым можна будзе працаваць. Гэты патэрн можа выходзіць далёка за межы і стаць, напрыклад, бэкграўндам сайта.

Аляксандр Гранд: Гэта наогул не лагатып. Гэта прыклад патэрна задняга плану. Дэкаратыўнага лагатыпу не будзе наогул. Задаецца асноўны стыль. Патэрн — гэта прыклад, які будзе выкарыстоўвацца на заднім фоне. То бок на яго зверху можна накласці фатаграфіі, выразкі з фатаграфій, боксы з тэкстам. Патэрн вырашылі зрабіць у выглядзе платы. Але ён таксама можа рабіцца ў трэцім выглядзе, у чацвертым, у пятым.

Еўрарадыё: А чаму ёсць слоган на рускай, англійскай, а на беларускай — няма?

Аляксандр Гранд: Вядома, на беларускай будзе варыянт. Але цяпер мы ў пошуку. “Think” вельмі моцнае слова, якое дае гораду зарад на выраст. “Думай. Мінск”, — каб першая асацыяцыя аб ім была інтэлектуальная эфектыўнасць. А на рускай “Минск. Интересно” — гэта добрае слова для Мінска. Каб турысты ехалі сюды не паглядзець на прыгажосці, а таму што тут цікава.

Еўрарадыё: А гэта нічога, што брытанскае агенцтва johnson banks таксама прапаноўвала Лондану слоган “Think London”, і колер у яго таксама блакітны?..

Наташа Гранд: Гэта было агенцтва мэрыі Лондана. Але гэта далёка не адзіны выпадак, дзе выкарыстоўваецца слова “Think”. Такі панятак і ў Apple быў. І блакітны колер выкарыстоўваецца не толькі намі. І ў Люксембурга шмат блакітнага, і ў Рызе. І блакітна-белыя палосы. У нас няма мэты быць арыгінальнымі. Мы дакладна разумеем, што Мінск — разумны горад, які трэба выяўляць пры дапамозе блакітнага колеру і палос. І гэты слоган будзе выдатна працаваць на англамоўнай аўдыторыі.

Еўрарадыё: Чаму менавіта блакітны колер?

Аляксандр Гранд: Колер сімвалізуе інтэлект, камунікацыю, розум, рацыянальнасць. Калі мы стваралі колер, хацелі стварыць яго сінтэтычным, каб падкрэсліць, што Мінск — горад. Дызайнеры дадавалі зялёны пігмент, каб дадаць сонечнасці. Мінск — блакітна-белыя лініі. Гэта такая інтэлігентнасць. Бо мы хацелі адлюстраваць, што ў Мінску галоўнае не ўмеласць, не цёплае сэрца і вялікія эмоцыі — а ўчэпісты розум, што ўсё робіцца з розумам. Такіх гарадоў не шмат.

Еўрарадыё: Ці звярталіся вы да беларускіх дызайнераў, да кампаній?

Аляксандр Гранд: Мы спачатку думалі, што трэба сімвал, які створыць мінскі мастак. Прапаноўвалі Уладзіміру Цэслеру супрацоўнічаць, але ён, нажаль, адказаў, што такімі рэчамі не займаецца. Семчанка сказаў, што гэта справа маладых. Потым мы кансультаваліся з Ігарам Корзунам. Аднак знайсці агульнапрызнанага аўтарытэта-мастака не атрымалася. Дапамагаюць нам маладыя дызайнеры, але асноўную карэнную працу яны не робяць. А таксама дызайнеры з-за мяжы.

Еўрарадыё: У колькі грошай абышлося стварэнне вось гэтага прапанаванага варыянта?


Аляксандр Гранд: Нам складана выкрасліць, колькі пайшло на патэрн, колькі — на ўсё астатняе. Ужо пайшло грошай нашмат болей, чым быў бюджэт. Каманда stratetgy, якая ўключае мяне і Наташу Гранд, наогул бясплатна працуе, гэта як дабрачыннасць. Бюджэты, якія ёсць на стварэнні прыстойных стыляў, яны ў дзесяць, дваццаць разоў больш за тое, што выдзелена на гэта.

Брытанская кампанія “Instid” працуе над брэнд-пакетам сталіцы са жніўня. Аблічча сталіцы абыходзіцца ўладам горада ў 30 тысяч долараў. Акрамя графічнай карцінкі, стваральнікі брэнда прыдумваюць шрыфт і водар горада.

Чытайце таксама:
Новое лого Минска возбуждает вдохновляет. "Минская лазурь" в фотожабах >>>


 
Теги: Минск
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У нас няма мэты быць арыгінальнымі. Мы дакладна разумеем, што Мінск - разумны горад, які трэба выяўляць пры дапамозе блакітнага колеру і палос. І гэты слоган будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика