Гатуй сваё. 21.by

Гатуй сваё

25.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

САЛАТА СА СВЕЖЫХ ПАМIДОРАЎ I ЯБЛЫКАЎ


Складнiкi: 3 памiдоры, 3 яблыкi, 50 г зялёнай салаты, 150 г смятаны, соль, зелянiна кропу i пятрушкi.


Падрыхтаваныя памiдоры i яблыкi нарэзаць кружочкамi, зялёную салату нашаткаваць. Усё пасалiць i пакласцi ўперамешку ў салатнiцу, залiць смятанай i пасыпаць дробна сечанай зелянiнай.


ГРЫЖАНКА


Складнiкi: 2 маладыя бручкi, 2 бульбiны, 300 г тлустай вяндлiны*, 1 морква, 1 цыбулiна, прыправы, зелянiна кропу.


Бручку ачысцiць, памыць i нарэзаць дробнымi кубiкамi. Закiнуць у рондаль* з халоднай вадой, закiпяцiць i паварыць 5 - 10 хвiлiн, адкiнуць на друшляк, прамыць халоднай вадой. На патэльнi падсмажыць вяндлiну, нарэзаную кубiкамi, нашаткаваную цыбулю, нацёртую на буйной тарцы моркву. Бульбу абабраць, памыць i нарэзаць кубiкамi, далучыць да бручкi i падсмажанай емiны. Усё засыпаць у саган, дадаць прыпраў, перамяшаць, залiць вадой i паставiць пад накрыўкай на 1 гадзiну ў духоўку. Гатовую страву пасыпаць зелянiнай кропу.


* Вяндлiна - ветчина


Рондаль - кастрюля


ПЯЧЫСТА З ЯБЛЫКАМI


Складнiкi: 1 1/2 кг свiнiны, 1 цыбулiна, 300 г яблыкаў, 50 г тлушчу, 150 г сухога вiна, заправы, соль, цукар.


Любiвы кавалак свiнiны нацерцi соллю, пасыпаць дробкай цукру, вышмараваць тлушчам i зарумянiць у духоўцы з ycix бакоў. Калi сок з мяса стане сцякаць, абкласцi свiнiну цыбуляй i кавалкамi яблыкаў, улiць вiно. Запякаць да гатовасцi мяса. Гатовасць вызначаецца праколваннем драўляным шыпулём; калi на месцы праколу не паказваецца чырвоны сок - мяса гатова.


IНДЫЧКА СМАЖАНАЯ


Складнiкi: 1 кг iндычкi, 100 г тлушчу, 20 г мукi, 200 г смятаны, 50 г разынак*, карыца, мушкатовы арэх, соль, зелянiна пятрушкi i кропу.


Iндычку нарэзаць кавалкамi, пасыпаць соллю, карыцай i мушкатовым арэхам, смажыць на разагрэтым тлушчы.


Разынкi прамыць i зварыць, дадаць падсмажаную з тлушчам муку, развесцi смятанай, дадаць гэтае палiванне да мяса, тушыць каля 40 хвiлiн. Затым пасыпаць зелянiнай пятрушкi i кропу.


* Разынкi - изюм


КРУПНIК


Складнiкi: 1 шклянка круп (прасяных, панцаку*, груцы*), 250 г бульбы, 100 г сала, 2 цыбулiны, 30 г кораня пятрушкi, лаўровы лiст, соль.


Крупы (прасяныя, панцак, груцу) перабраць, прамыць, усыпаць у рондаль з падсоленым кiпенем i варыць да гатовасцi, перыядычна памешваючы. Дакласцi нарэзаную кубiкамi бульбу. Калi бульба амаль зварыцца, заскварыць падсмажаным салам з цыбуляй, дадаць лаўровага лiсту, нацёртага кораня пятрушкi, паварыць 10 хвiлiн. Гатовы густы крупнiк пасыпаць насечанай зелянiнай кропу i пятрушкi.


* Панцак - перловая крупа


Груца - здесь ячневая крупа


ГРЫБНЫ СУП З АГАРОДНIНАЙ


Складнiкi: 300 г свежых грыбоў, 2 ст. лыжкi сметанковага масла, 30 г салеры*, 30 г пастарнаку, 1 цыбулiна, 2 морквы, 10 гарошын духмянага перцу, 5 бульбiн, соль, зелянiна пятрушкi.


Добра перабраныя i прамытыя грыбы нарэзаць на дробныя кавалкi. Салеру, пастарнак, моркву нарэзаць кубiкамi, цыбулю колцамi. Грыбы i агароднiну разам падрумянiць у масле i перакласцi ў рондаль, залiць кiпенем, дадаць прыпраў. Пры закiпаннi ў суп закласцi дзелькi бульбы, давесцi да гатовасцi, пасыпаць зелянiнай пятрушкi.


* Салера - сельдерей


По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика