Избежать "мокрых" проблем на Глуботчине можно совместными усилиями. 21.by

Избежать "мокрых" проблем на Глуботчине можно совместными усилиями

12.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

-- Вясенняя паводка сёлета па  сваёй вышыні перавысіць паводку мінулагоднюю. Максімальныя ўзроўні вады на рэках прагназуюцца вышэйшымі   ў параўнанні з сярэднестатыстычнымі. У перыяд  зыходу снягоў на большасці рэк вада выйдзе на пойму, аднак значных разліваў не чакаецца. Арыенціровачны тэрмін пачатку  паводкі – другая і трэцяя дэкада сакавіка.

Па выніках шматгадовых назіранняў найбольш часта падтопленымі раёнамі Віцебшчыны аказваюцца  Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Міёрскі, Полацкі, Шаркоўшчынскі і Шумілінскі, -- паведамляюць афіцыйныя зводкі.
Падтапленні  жылых дамоў, скляпоў, падвальных памяшканняў і гаспадарчых збудаванняў часта адбываецца з-за безгаспадарчасці саміх грамадзян, якія захламляюць водаадводныя канавы рознага роду смеццем і рэшткамі прадуктаў жыццядзейнасці, засыпаюць канавы, робячы зручны пад’езд да  дамоў, кладуць трубы, якія маюць нізкую водапрапускную здольнасць, а таксама па прычыне несвоечасовай ачысткі труб і сцёкаў ад снегу, лёду і бруду. Гаспадарам, якія жывуць у  месцах падобнай “рызыкі”, не трэба чакаць паводкі,  а ўжо цяпер рыхтавацца да прыходу вялікай вады: раскапаць снегавыя залежы ля дамоў, прабіць вадаспускі  для адводу талай вады, падняць матэрыяльныя каштоўнасці з падвалаў на бяспечную вышыню.
-- Штогод у раёне праводзяцца мерапрыемствы па падрыхтоўцы да безаварыйнага пропуску вясенняй паводкі. 28 лютага старшыня райвыканкама  А. В. Морхат падпісаў распараджэнне  №40 “Аб падрыхтоўцы да пропуску вясенняй паводкі”, які зацвярджае План мерапрыемстваў  па недапушчэнні  аварыйных сітуацый на тэрыторыі раёна. З мэтай мінімізацыі вынікаў паводкі зацікаўленыя службы сумесна з прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна павінны правесці рад прафілактычных мерапрыемстваў: ачысціць ліўневыя каналізацыі населеных пунктаў і падтрымліваць яе ў  рабочым стане; абследаваць дамбы, плаціны, ачышчальныя збудаванні, масты, дарогі і пры выяўленні дэфектаў ці разбурэнняў прыняць меры па іх рамонце і ўзнаўленні; стварыць на гідратэхнічных збудаваннях неабходны запас каменя, шчэбеню, пяску і іншых матэрыяльна-тэхнічных сродкаў; забяспечыць захаванасць дарог і мастоў; прывесці ў гатоўнасць тэхніку па адпампоўванні вады; своечасова ачышчаць гноенакапляльнікі на жывёлагадоўчых комплексах і фермах; забяспечыць меры па недапушчэнні затаплення месцаў складзіравання мінеральных ўгнаенняў; арганізаваць назіранне за  паветранымі лініямі і аб’ектамі энергетыкі і сувязі; абмежаваць прыбыванне людзей на вадаёмах раёна, -- сказаў намеснік начальніка Глыбоцкага аддзела МНС В. Завадскі. – Таму давайце неадкладна брацца за прафілактыку  і адводзіць “мокрую” праблему ад свайго жылля.



 


Автор: Галина Сутуло

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
-- Вясенняя паводка сёлета па  сваёй вышыні перавысіць паводку мінулагоднюю. Максімальныя ўзроўні вады на рэках прагназуюцца вышэйшымі   ў параўнанні з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика