Онлайн-канферэнцыя. Ці была Беларуская Народная Рэспубліка?. 21.by

Онлайн-канферэнцыя. Ці была Беларуская Народная Рэспубліка?

24.03.2013 18:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ці была Беларуская Народная Рэспубліка? І чым была БНР?

Дагэтуль і гісторыкі, і грамадства агулам не маюць адзінага меркавання. У гэтых пытаннях наша ўсё: нацыянальная “недаробленасць”, недавер да сябе, скептычнае стаўленне да гістарычнай спадчыны папярэдніх пакаленняў беларускіх палітыкаў. Суседзі, між тым, з такой жа сваёй гісторыі зрабілі ідэалагічныя “цукеркі”, з гонарам упісалі яе ў падручнікі як доказ нацыянальнай волі да дзяржаўнага абасаблення.




Як толькі 3 сакавіка 1918 года паміж Нямеччынай і бальшавіцкай Расіяй быў заключаны Брэсцкі мір, па якому Расія адмаўлялася ад земляў Прыбалтыкі, Беларусі і Украіны, пасыпаліся абвяшчэнні незалежнасці — Украінаю, балтыйскімі народамі. Прыйшоў час і беларусам сказаць, хто ў краіне гаспадар. У адпаведнасці з духам рашэнняў Усебеларускага з’езда і абапіраючыся на арганізаваныя яго дэлегатамі структуры, нацыянальныя дэмакраты-адраджэнцы 25 сакавіка 1918 года абвесцілі аб утварэнні БНР. Узніклая ў тых драматычных абставінах беларуская дзяржава была хутчэй сімвалам памкненняў, нездейсненым праектам, адкладзеным на будучыню. Ей не хапала рэальных атрыбутаў (арміі, дзяржаўных інстытуцый, зацікаўленых саюзнікаў і шмат іншага), каб функцыянаваць.

Абвяшчэнне БНР выклікала шырокі рэзананс. З адбудоваю БНР просты люд беларускага краю звязваў надзеі на паратунак ад ваеннага і бальшавіцкага хаасу. Пра рэакцыю звонку і народнае прызнанне БНР і пойдзе гаворка падчас онлайн-канферэнцыі ў інтэрнэт-газеце Naviny.by25 сакавіка, пачатак у 15:30. На вашы пытанні адкажуць гісторыкі Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў.

Ніна СтужынскаяНіна Стужынская. Кандыдат гістарычных навук. Аўтар кнігі “Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг” (Вільня, 2000; Вільня, 2011; Мінск, 2012). Лаурэат прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра. Нарадзілася ў весцы Глінная-Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру і дактарантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковыя стажыроўкі прайшла ў Варшаўскім універсітэце і Свабодным універсітэце Берліна. Выкладала ў БДУ і Інстытуце парламентарызма і прадпрымальніцтва. Сфера навуковых інтарэсаў — беларуская гісторыяграфія Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, гісторыя грамадзянскай вайны, антысавецкага сялянскага паўстанцтва і партызанкі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя.

Андрэй КіштымаўАндрэй Кіштымаў. Нарадзіўся ў 1954 годзе. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Кандыдат гістарычных навук. Тэма абароненай у 2001 г. кандыдацкай дысэртацыі — “Беларусь на выстаўках ХІХ — пач. ХХ ст.”. У сфэру навуковых інтарэсаў уваходзіць гісторыя этнічнай самасвядомасьці, канфэсійная гісторыя, пытанні гістарыяграфіі і гісторыі беларускай гістарычнай навукі. Выкладчык Беларускага калегіюма. Дацэнт Інстытута парламентарызма і прадпрымальніцтва (Мінск). Надрукаваў больша за 250 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Германіі, ЗША, Польшы, Расіі, Украіны, Літвы, Эстоніі, Кіргізіі. Адзін з аўтараў Handbuch der Geschichte Weissrusslands (Gottingen, 2001) і тома “Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак ХХ ст.)” (Мінск, 2005) у шасцітомной “Гісторыi Беларусі”. Аўтар серыйных выданняў “Нашы славутыя землякі” и “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.



Пытанні можна дасылаць праз спецыяльную форму ўнізе гэтай страніцы, а таксама на электронны адрас рэдакцыі, ці пакінуць на форуме пад гэтым анонсам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні адкажуць гісторыкі Ніна Стужынская і Андрэй Кіштымаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика