Як выбраць найлепшую каву?. 21.by

Як выбраць найлепшую каву?

06.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


 

Карэспандэнтка “РГ” Аляксандра Парахня ў адной з кавярняў Германіі. Фота забяспечана Аляксандрай Парахнёй.

На харчовы рынак з розных куткоў свету да нас паступае мноства відаў кавы. Купляючы яе, мы часта губляемся ў выбары, бо на прылаўках шмат розных упаковак з рознай кавай.

Вядома, распазнаць смак кавы можна, толькі пакаштаваўшы яе, але гэта проста нерэальна пры набыцці.

Ды і выбар паміж той ці іншай кавай можна зрабіць толькі ў параўнанні. Купляючы каву, варта арыентавацца на некаторыя дэталі: кошт, упакоўка, вытворца, знешні выгляд, тэрмін прыдатнасці.

Асноўную ўвагу варта звярнуць на ўпакоўку: самай лепшай лічыцца вакуумная. Таксама паглядзіце, з якога яна матэрыялу: найбольш прыдатнай для добрай кавы прызнанае шкло,  а вось да кавы ў пластыкавых упакоўках варта ставіцца асцярожна.

 – Самыя буйныя сусветныя краіны, якія пастаўляюць каву, – пераважна  трапічныя, – кажа прадавец Вольга Немкаловіч.  – Прывозяць яе з краін Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі, Азіі, Афрыкі.

Абсмажванне

Асартымент кавы вельмі вялікі. Яна адрозніваецца і па ступені абсмажвання, і па ступені памолу.

Самыя распаўсюджаныя ступені абсмажвання кавы – венская, французская і італьянская.

Спадарыня Вольга распавяла, чым яны адрозніваюцца адна ад адной.

Венскае абсмажванне самае лёгкае. Кава смажыцца пры тэмпературы 170 градусаў, пасля чаго дае мяккі смак і больш падыходзіць на сняданак. Да яе падыходзіць малако ці вяршкі. Колер такога зерня – карычневы.

Французскае абсмажванне больш моцнае, чым венскае. Тэмпература – каля 200-230 градусаў. Зярняты маюць цёмна-карычневы колер і надаюць каве гарчынку.

Італьянскае абсмажванне самае моцнае. Зярняты абсмажваюцца пры тэмпературы 245 градусаў і пакрываюцца алеем, становяцца вельмі цёмнымі. А сама кава набывае смак гарачага шакаладу.

Памол

   Кава адрозніваецца і па памоле. Яна бывае тонкага, сярэдняга і буйнога памолу.

Тонкі памол больш падыходзіць для заварвання кавы ў турцы ці ў кубку.

Кава сярэдняга памолу больш падыходзіць для гейзерных і кропельных кававарак.

Буйны памол – для машын, якія гатуюць экспрэса, папулярны від кавы.

Малюнак на каве. Фота ounce.su.


 

Самая дарагая кава аддае парэчкамі

 – Адрозніваецца кава і па кошце, – кажа спадарыня Вольга. – Напрыклад, самая дарагая кава на прылаўках маладзечанскіх крам – з Кеніі. Яна мае прысмак чорных парэчак. Каштуе такая кава каля 60 тысяч рублёў за 100 грамаў.

Дарагую каву прывозяць з Мексікі. Яна буйнога памолу, аддае кіслінкай. Кава каштуе 55 тысяч рублёў за 100 грамаў.

Папулярнасцю карыстаецца кава з Коста-Рыкі – французскага абсмажвання, зярняты тлустыя, а прысмак з кіслінкай.

Як змешваць каву

Арыгінальная нераспушчальная кава каштуе 35 тысяч рублёў за сто грамаў. Прадаецца на вагу. Падзеленая яна па днях тыдня: напрыклад, кава для панядзелка больш лёгкая, з кіслінкай, а для пятніцы – з прысмакам чарнасліву і рому.

– Каб кава была менавіта такой, якой вы хочаце, яе можна змешваць з рознымі відамі, – кажа спадарыня Вольга. – Напрыклад, каб быў прысмак віна, трэба змяшаць каву з Кеніі, Эфіопіі і Калумбіі. Для ўзмацнення смаку змяшайце каву з Індыі, Папуа Новай Гвінеі, Бразіліі і Сальвадора.

Для таго, каб кава была моцнай і густой, з горыччу, трэба змяшаць каву з Гватэмалы французскага абсмажвання, Коста-Рыкі, Нікарагуа, Уганды і Перу.

Фота www.lookatme.ru.


 

Маладзечанцы любяць каву з дадаткамі

Вольга Немкаловіч распавяла, што вялікай папулярнасцю сярод маладзечанцаў карыстаецца кава з водарам шакаладу, ванілі, тэрамісу (пірожнае такое).

Каву звычайна купляюць па 100 грамаў. Пастаянныя пакупнікі могуць на ўсялякі выпадак патэлефанаваць і папрасіць пакінуць ім кавы, каб яе не раскупілі.

– У падарунак людзі купляюць розную каву, – кажа спадарыня Вольга. – Для яе ёсць спецыяльныя прыгожыя ўпакоўкі. Звычайна дораць два пакеты. Адзін з кавай, другі з чаем, і змацоўваюць іх разам.

Некалькі кававых парад

1. Ніколі не заварвайце каву кіпенем! Вада, тэмпература якой вышэй за 93 градусы, абпальвае каву і знішчае сапраўдны водар.

2. Імкніцеся купляць каву ў зярнятах. Загадзя змолатая кава ад паветра акісляецца і негатыўна ўплывае на смакавыя якасці.

3. Абмяжоўваецца ўжыванне цукру – цукар забівае смак кавы. Замяніце цукар чым-небудзь салодкім.

4. Не піце каву на галодны страўнік – кава актыўна раздражняе слізістую страўніка і кішэчнік.

5. Піце каву з малаком – малако звязвае частку кафеіну і змякчае яго ўздзеянне на арганізм.

6. Захоўваеце каву ў шчыльна закрытай упакоўцы, у цёмным сухім месцы. Імкніцеся купляць свежаабсмажаную каву. Не купляйце адразу шмат кавы. Купляйце яе з разлікам на 10-14 дзён.

Эксперыментуйце! Шукайце новы смак і спалучэнні кавы.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На харчовы рынак з розных куткоў свету да нас паступае мноства відаў кавы. Купляючы яе, мы часта губляемся ў выбары, бо на прылаўках шмат розных упаковак з рознай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика