У Дзень будаўніка ўспамінаем землякоў, якія будавалі Беларусь. 21.by

У Дзень будаўніка ўспамінаем землякоў, якія будавалі Беларусь

10.08.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Будаўнічы трэст, які ў канцы сваёй біяграфіі называўся “Маладзечнасельбуд” – адзін з самых магутных у Беларусі, – быў утвораны 5 студзеня 1940 года Саветам Народных Камісараў БССР і базіраваўся першапачаткова ў Вілейцы – тагачасным абласным цэнтры.

Перастаў  існаваць ён у 1997 годзе.

Сённяшняе аблічча Маладзечна, іншых гарадоў і вёсак нашага рэгіёна стварылі ў пасляваенныя дзесяцігоддзі будаўнікі. Вядучай будаўнічай арганізацыяй амаль да самага канца мінулага стагоддзя быў “Маладзечнасельбуд”.

Штрыхі з яго біяграфіі занатаваў для чытачоў “Рэгіянальнай газеты” былы галоўны інжынер трэста маладзечанец Мікалай Даргель.

Другое нараджэнне трэст атрымаў 18 ліпеня 1944 года. Тады арганізацыя была адноўленая, а ў верасні трэст пераводзіцца ў новы абласны цэнтр – Маладзечна.

Вайной былі разбураныя гарады, прамысловыя прадпрыемствы, вёскі былі сцёртыя з твару зямлі. Людзі былі рады хаця б якому даху над галавой. Толькі ў Маладзечне ў 1944 годзе ў зямлянках і наспех узведзеных бараках туліліся 1680 сем’яў. Вось у такіх умовах тады пачынаў працаваць трэст.

Кіраўніком трэста быў прызначаны Міхаіл Падольны – камандзір партызанскага атрада “Знішчальнік”, а кіраўнікамі будаўнічых участкаў сталі партызаны брыгады імя Варашылава Іван Гетманскі і Пётр Лярсан.

У ліку першых рабочых сталі партызаны гэтай самай брыгады Андрэй Панамароў, Барыс Мартынаў, Леў Нікольскі, Генадзь Богдан, Аляксандр Карташэвіч, Іван Баўтраш, Мікалай Сініцкі і іншыя.

У калектыве трэста працавалі больш за 250 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Спачатку работы трэстам вяліся толькі ў Маладзечне і Вілейцы. У далейшым зона дзеяння распаўсюдзілася на ўсе раёны вобласці:  Івянецкі, Валожынскі, Юрацішскі, Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі, Мядзельскі, Глыбоцкі, Пастаўскі, Браслаўскі, Мёрскі, Шаркаўшчынскі.

У складзе трэста пазней былі створаныя будаўнічыя ўпраўленні ў Глыбокім, Вілейцы і тры ў Маладзечне.

Асаблівая ўвага ў першыя часы пасля вайны надавалася будаўніцтву жылых дамоў і інтэрнатаў, аб’ектаў па вытворчасці прадуктаў харчавання, энергазабеспячэння, будаўнічых матэрыялаў з наступным, у 1950-х гадах, павелічэннем сіл на будаўніцтва клубаў і кінатэатраў, школ і бальніц, МТС і жывёлагадоўчых памяшканняў ў саўгасах.

За гэты час толькі ў Маладзечне былі пабудаваныя: электрастанцыя, гармалзавод, мясахаладзільнік, мэблевая фабрыка, кінатэатры “Радзіма” і “Камсамолец”, дзіцячая абласная бальніца, дзве школы і два дзіцячыя садкі, гарадская бібліятэка, універмаг, ГПТВ-21, будынкі абкама і гаркама КПБ, будынак райвыканкама.

У канцы 1950-х былі поўнасцю забудаваныя вуліцы Машэрава і Маркава, частка вуліцы Віленскай, якая прылягае да Цэнтральнай плошчы і вуліца Прытыцкага, а таксама Валынца, што прылягае да фабрыкі музінструментаў. Усёй часткі горада ад Цэнтральнай плошчы да вуліцы Гарадоцкай і далей, у бок Мінска, проста не было. Тут раскінулася саўгаснае поле.

У 1953 годзе трэст быў перайменаваны ў будаўнічы трэст №12, а ў 1957 годзе – у Маладзечанскі абласны агульнабудаўнічы трэст №14. У снежні 1965 года трэст перададзены ў падпарадкаванне наноў створанага Міністэрства сельскага будаўніцтва БССР з перайменаваннем ў Маладзечанскі сельскі будаўнічы трэст “Маладзечнасельбуд”.

У гэты час трэст ужо быў магутнай будаўнічай структурай, якая аб’ядноўвала 13 гаспадарчаразліковых арганізацый: генпадрадныя ПМК-42, ПМК-77, ПМК-130, спецыялізаваныя: СПМК-124, СПМК-149, СПМК-168, УМ-4 і УВТК у Маладзечне, ПМК-23 у Вілейцы, ПМК-24 і ПМК-137 у Мядзеле, ПМК-64 у Валожыне і ПМК-161 у Заслаўі.  

У гэтай зоне трэст здзяйсняе поўны аб’ём будаўніча-мантажных работ як па ўзвядзенні аб’ектаў сацкульбыту, уключаючы Дамы адпачынку і піянерскія лагеры ля возера Нарач, паблізу Радашкавічаў, Ракава, так і ўсіх прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектаў.

Магутнасць трэста ўзмацнялася. З’явіліся сучасныя тэхніка і механізмы. Толькі ва ўпраўленні механізацыі УМ-4 налічвалася больш за 150 адзінак тэхнікі. У аўтабазе “Маладзечнасельбуд”, якой больш за 34 гады, кіраваў Георгі Шавялёў, таксама было каля 150 адзінак аўтамабіляў рознай грузападымальнасці і прызначэння.

З’явіліся новыя сродкі механізацыі і новыя будаўнічыя тэхналогіі, новыя віды будматэрыялаў, што значна павялічыла прадукцыйнасць працы і палепшылася якасць работ. А

сноўная частка гэтых тэхналогій канцэнтравалася і ўкаранялася ў спецыялізаванай арганізацыі СПМК-124, у якой працавала больш за 450 чалавек, якія выконвалі ўсе віды аддзелачных і спецыяльных будаўнічых работ. Ля вытокаў яе стварэння ў лютым 1956 года стаяў дасведчаны будаўнік і кіраўнік Ілля Локіс.

У выкананні складаных задач адыгрывалі калектывы ўпраўленняў і іх кіраўнікі. Многія з іх выраслі ў асяродку калектываў: Уладзімір Бандаровіч, Мікалай Панкавец, Міхаіл Белавус, Міхаіл Бялюн, Рамуальд Бездзель, Віталь Саковіч, Аляксей Сашэнка, Алег Кулак, Пётр Варатынскі, Віталь Галубовіч, Іосіф Жук, Барыс Богуш, Уладзімір Уэльскі, Аляксандр Назаранка, Вячаслаў Вялічка, Іван Седлюкоўскі, Мікалай Каратыш, Уладзімір Зянько, Анатоль Фяцковіч.

Шмат працы, сіл і здароўя для выканання пастаўленых задач было ўкладзена такімі кіраўнікамі, як Леў Кірылаў, Аляксандр Кляйман, Эдуард Войтаў, Іван Някрасаў, Пётр Ган, Уладзімір Корбань, Аляксей Хлебавец, Уладзімір Бялько (працуе па сёння), які вывеў калектыў завода ЖБК у лік перадавых, Соф’я Харлан, якая не дапусціла ліквідацыю старэйшай аддзелачнай СПМК. Гэта і кіраўнікі аддзелаў і службаў трэста і будаўнічых упраўленняў Раіса Сідарэвіч, Зоя Сарокіна, Мікалай Ліннік, Вячаслаў Кляйман, Мікалай Ілюхін, Павел Ганецкі, Вера Салагуб, Аляксандр Машко, Надзея Кавальцова, Сяргей Кісялёў, Зінаіда Доста і многія іншыя.

За 53 гады працы калектыву трэста (1944-1997) практычна былі пабудаваныя новыя гарады: Маладзечна, Валожын, Заслаўе, Вілейка, Мядзел, курортны пасёлак Нарач, цэнтральныя сядзібы калгасаў і саўгасаў з усімі аб’ектамі камунальнага абслугоўвання, аховы здароўя і адукацыі, тры пасёлкі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Пабудавана звыш двух мільёнаў квадратных метраў жылля, 76 школ, ПТВ і  тэхнікумаў, больш за 40 дзіцячых садоў, 37 бальніц і паліклінік, 36 аб’ектаў культуры, мноства жывёлагадоўчых комплексаў і аб’ектаў сельгаспрызначэння, уведзена ў эксплуатацыю 26 буйных прамысловых прадпрыемстваў і цэлы шэраг іншых аб’ектаў народна-гаспадарчага прызначэння.

Будаўнічыя падраздзяленні мелі магутныя будаўнічыя базы. У сваім складзе трэст меў завод жалезабетонных канструкцый з магутнасцямі па вытворчасці асфальту.

Была дапаможная сельская гаспадарка ў вёсцы Папоўшчына. Трэст валодаў не малым жыллёвым фондам, будаваліся новыя дамы і інтэрнаты, што дазваляла ў кароткія тэрміны забяспечваць работнікаў неабходнымі жыллёвымі ўмовамі. У распараджэнні трэста былі тры дзіцячыя садкі, Дом культуры і піянерскі лагер. Маладыя кадры рабочых будаўнікоў трэста рыхтавала базавае СПТВ-21.

За дасягненне найвышэйшых вынікаў ва Усесаюзным сацспаборніцтве, у гонар 50-годдзя ўтварэння СССР, калектыў трэста ў 1972 годзе быў узнагароджаны юбілейным Ганаровым знакам ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савета Міністраў СССР і ВЦСПС.

Трэст неаднаразова выходзіў пераможцам у галіновым усесаюзным і рэспубліканскім спаборніцтвах. У сувязі з гэтым у 1985 годзе за высокія вытворчыя паказчыкі калектыву быў пакінуты навечна пераходны Чырвоны сцяг Мінсельбуда СССР і ЦК прафсаюза будаўнікоў.

 У 1986 годзе трэсту былі перададзеныя міжкалгасныя будаўнічыя арганізацыі ў Валожыне, Маладзечне, Вілейцы, Мядзеле і ПМК-213 у Чысці. У гэты час колькасць работнікаў ў трэсце перавысіла 4500 чалавек.

Трэст быў перайменаваны ў будаўнічы трэст №5, а ў 1990 годзе – у праектна-вытворчае будаўнічае аб’яднанне “Маладзечнасельбуд”, якое было ліквідавана ў 1997 годзе, аналагічна будтрэсту №23. Тым самым быў нанесены непапраўны ўдар будаўнічай галіне ва ўсім рэгіёне.

Работнікі трэста пакінулі памяць на вякі. Больш за 800 з іх было прысвоена званне “Ветэран працы”, больш за 400 чалавек былі ўзнагароджаныя ордэнамі і медалямі.

Ордэн Леніна атрымалі:Аляксей Гайчук, Іван Вішняк, Сцяпан Пятроў.

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга атрымалі 27 чалавек. Сярод іх: Віталь Баран (двойчы), Міхаіл Барадака, Рыгор Купрыенка, Аляксей Гайчук, Альгерд Раманоўскі, Рамуальд Бездзель, Мікалай Сініцкі, Мікалай Войніч, Уладзіслаў Грыгола, Ісаак Сонкін, Міхаіл Мяцельскі, Вікенці Безукойць, Георгі Шевялёў.

Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі: Пётр Талерка, Георгі Купрыенка, Таіса Шагун.

Ордэн Дружбы Народаў: Васіль Рысік, Міхаіл Белянкевіч, Франц Жукоўскі.

Ордэн Працоўнай Славы атрымалі 19 чалавек. Сярод іх: Мікалай Глінскі (двойчы), Анатоль Мамкін (двойчы), Васіль Радзівілка (двойчы), Канстанцін Зянько, Ніна Місуна, Анатоль Малінін, Міхаіл Барадака.

Ордэн “Знак Пашаны” атрымалі 39 чалавек. Сярод іх: Марыя Ганчарык, Якаў Крэйсберг, Яўген Малафей, Уладзімір Бандаровіч, Аляксандр Кандрацкі, Аляксандр Назаранка, Барыс Богуш, Іван Асіповіч, Міхаіл Бялюн, Іван Вішняк, Аляксандр Чыжык, Павел Ганецкі, Міхаіл Субач.

Большасць былых працаўнікоў трэста ужо даўно знаходзяцца на заслужаным адпачынку.

Хай сілы, добры настрой і надзейнае здароўе не пакідаюць вас!

Мікалай ДАРГЕЛЬ, былы галоўны інжынер трэста.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнічы трэст, які ў канцы сваёй біяграфіі называўся “Маладзечнасельбуд” – адзін з самых магутных у Беларусі, – быў утвораны 5 студзеня 1940 года Саветам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика