Святланосны лік Мадон
24.08.2013
—
Новости Общества
|
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава Аляксея Кузьміча. У экспазіцыі прадстаўлена 80 карцін мастака-жывапісца. Гэта палотны, прсвечаныя гістарычным падзеям, партрэты і, безумоўна, вобразы Мадон, напісаныя аўтарам у розныя перыяды творчасці. — Цэнтральнай работай экспазіцыі я б назваў карціну «Тры Мадоны», на якой змяшчаюцца вобразы трох жанчын розных эпох, — расказвае Аляксей Кузьміч-малодшы, арганізатар выставы. — Злева — ідэал жанчыны мінулага, а дакладней Сярэднявечча. Справа — ідэал будучыні, якому характэрны сцёртыя формы і страчаны ўнутраны змест, што было ўласціва творчасці Пікасо. А паміж імі — сучасная Мадона — сімвал душэўнай і цялеснай гармоніі. Дарэчы, прататыпам яе стала жонка мастака і мая маці — Інэса. Сярод работ экспазіцыі ёсць і адна з першых карцін Кузьміча — «Даная». Менавіта з-за гэтага аголенага вобраза ў 80-я гады мастаку забаранілі праводзіць персанальныя выставы. Савецкай уладзе патрэбны былі вобразы калгасніц і рабочых, а не жанчын без адзення. — Не ўсе ў той час разумелі, што бацька імкнуўся паказаць не нейкую пошласць, а прыгажосць жаночага цела, — працягвае Аляксей Кузьміч-малодшы. — Менавіта з дапамогай гэтых вобразаў ён імкнуўся адлюстраваць супрацьстаянне дабра і зла. Самым вялікім з прадстаўленых на выставе палоцен можна лічыць карціну «Белакурая вясна», якая адлюстроўвае часціню і маладосць, іх перамогу над нячыстымі сіламі. Яе памер, дарэчы, два на тры метра. Наведаць выставу можна да 15 верасня. Фота: Валерый ХАРЧАНКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У галерэі Міхаіла Савіцкага выставілі карціны Аляксея Кузьміча
|
|