Будаваць прамую чыгунку ў Нацыянальны аэрапорт немэтазгодна, бо невялікі пасажырапаток. 21.by

Будаваць прамую чыгунку ў Нацыянальны аэрапорт немэтазгодна, бо невялікі пасажырапаток

30.09.2013 13:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаворка пра гэта вялася ўчора, 28 верасня, падчас наведвання Лукашэнкам у часе "Дажынак" чыгуначнай станцыі Жлобін.

Лукашэнка пацікавіўся, як рэалізуецца даручэнне па стварэнні пасажырскай чыгуначнай камунікацыі паміж сталіцай і Нацыянальным аэрапортам Мінск.

Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак далажыў, што стварэнне асобнай прамой пасажырскай лініі немэтазгодна, зыходзячы з параўнальна невялікіх аб'ёмаў пасажырапатоку.

Разам з тым выкарыстанне існуючай чыгуначнай інфраструктуры з будаўніцтвам адгалінавання на аэрапорт значна патанніць праект. Пры гэтым час на перавозку пасажыраў павялічыцца ўсяго на 10-15 хвілін.

Нагадаем, што 4 красавіка 2013 г. Лукашэнка падчас сустрэчы з гендырэктарам швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэрам Шпулерам даручыў ураду і кіраўніцтву Беларускай чыгункі неадкладна распрацаваць праект чыгуначных зносін сталіцы з Нацыянальным аэрапортам Мінск.

"Трэба… тэрмінова зрабіць гэты праект, без прамаруджвання, - казаў тады Лукашэнка. Людзі змогуць больш карыстацца паслугамі аэрапорта, бо даехаць да яго будзе лёгка".

Лукашэнка таксама выказаў тады, 4 красавіка, думку, што каб хутчэй вырашыць гэтую праблему, варта прыпыніць некаторыя праекты дзяржаўных праграм.

Пра тое, што плануецца пусціць пасажырскія цягнікі са сталіцы да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у лістападзе 2012 года казаў міністр Сівак. Паводле яго тагачасных словаў, вялікай праблемы не павінна было быць, бо чыгунка ад Смалявічаў да аэрапорта існуе - па ёй дастаўляюць грузы і паліва.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ра тое, што плануецца пусціць пасажырскія цягнікі са сталіцы да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, у лістападзе 2012 года казаў міністр Сівак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика