У Курапатах з'явіліся драўляныя ходнікі. 21.by

У Курапатах з'явіліся драўляныя ходнікі

06.11.2013 09:04 — Новости Общества | Tut.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Tut.by

Па шматлікіх просьбах людзей Мінская лесапаркавая гаспадарка, якая належыць "Зелянбуду", паклала на зямлю шчыты з дошак.



Пра гэта Еўрарадыё паведаміла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька. Ходнікі з'явіліся ад асноўнага ўваходу на Курапаты - тунэлю пад МКАД - да пляцоўкі з крыжам "Пакутнікам Беларусі".

Раней дождж размываў зямлю настолькі, што людзям даводзілася ісці літаральна па брудзе. Зважаючы, што найбуйнейшыя мерапрыемствы ў Курапатах - традыцыйная акцыя памяці ахвяр палітычных рэпрэсій 29 кастрычніка і Дзяды - адбываюцца ўвосені, праблема была досыць актуальнай.

Таксама, як відаць са здымкаў, вялізныя лужыны прысыпалі пяском. Аднак наўрад ці гэта вырашыць праблему кардынальна, бо якраз у гэтае месца ідзе зліў дажджавой вады з кальцавой аўтадарогі.

Нагадаем, у часы сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты савецкімі карнымі органамі было расстраляна і пахавана не менш за некалькі дзясяткаў тысяч нявінных людзей.






 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ходнікі з'явіліся ад асноўнага ўваходу на Курапаты - тунэлю пад МКАД - да пляцоўкі з крыжам "Пакутнікам Беларусі".
 
 
 


Архив (Новости Общества)

21.by в социальных сетях


© 2004-2019 21.by
Яндекс.Метрика