Фірмовы знак дарэвалюцыйнага завода: цікавыя факты з гісторыі кафляна-маёлікавага прадпрыемства ў Віцебску. 21.by

Фірмовы знак дарэвалюцыйнага завода: цікавыя факты з гісторыі кафляна-маёлікавага прадпрыемства ў Віцебску

11.11.2013 17:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прадпрыемства адрознівалася і вышэйшай па тых часах тэхнічнай аснашчанасцю. У 1895 г. тут працавалі два конных і газавы рухавікі магутнасцю ў чатыры конскіх сілы. У 1908 г. ужо меўся паравы рухавік магутнасцю ў 85 конскіх сіл. У гэты час прадпрыемства выпускала 75 тысяч пячных кафляў у год. Яны былі тэракотавыя, белапаліваныя, пазалочаныя і маёлікавыя.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны завод належаў акцыянернаму таварыству з вялікім капіталам (600 тысяч рублёў) і з'яўляўся адным з найбуйнейшых у Расіі. Свае крамы прадпрыемства мела не толькі ў Віцебску, але і ў Варшаве, Санкт-Пецярбургу, Растове‑на‑Доне, Саратаве, Казані і Нікалаеве. Прадукцыя віцяблян неаднаразова атрымлівала медалі на розных прамысловых выставах.

На фірменным бланку 1911 г. іх намалявана сем. Копія цікавага дакумента захоўваецца ў фондзе абласнога краязнаўчага музея.

Гэта пасведчанне, выдадзенае старшым фабрычным інспектарам Віцебскай губерні 6 (19) кастрычніка 1914 г.: "З прычыны прыпынення зносін з замежнымі фірмамі з'явілася патрэба для ўсіх кафляных заводаў Паўночна-Заходняга краю ў волаве, свінцы і некаторых іншых матэрыялах для вытворчасці палівы (глазуры. - В. Р.) і маёлікі, - паведамляецца ў ім. - Адным з самых лепшых кафляных заводаў у Паўночна-Заходнім раёне лічыцца па справядлівасці завод двараніна Браніслава Якаўлевіча Лісоўскага ў Віцебску. Гэты завод настолькі добра ўладкаваны ўнутры свайго велічэзнага і капітальнага будынка, настолькі правільна вядзецца на ім работа, што завод сп. Лісоўскага я не магу нават параўнаць з вядомымі мне на працягу сямі гадоў кафлянымі заводамі ў г. Копысі Магілёўскай губерні. Таму лічу справядлівым і для прамысловасці гэтага краю вельмі карысным падтрыманне завода Б.Я. Лісоўскага крэдытам у такі крытычны момант, як раптоўная еўрапейская вайна".

У музеі ёсць клішэ гэтага прадпрыемства. Яно было знойдзена некалькі гадоў таму назад пры земляных работах на тэрыторыі, дзе раней размяшчаўся завод, віцябляніным Б. Скіпіным. Ён і перадаў сваю знаходку ў музей. Гэты ўнікальны экспанат быў прадстаўлены на выставе нашага музея "Віцебскія кафлі".

Вера Рогач, старэйшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кафляна-маёлікавы завод меў свае крамы не толькі ў Віцебску, але і ў Варшаве, Санкт-Пецярбургу, Растове‑на‑Доне, Саратаве, Казані і Нікалаеве. Прадукцыя віцяблян...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика