Зіма ідзе, зіме дарогу. 21.by

Зіма ідзе, зіме дарогу

27.11.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Віцебску за ноч выраслі ладныя гурбы

Напэўна, самы распаўсюджаны выраз, які ў панядзелак пасля абеду гучаў ледзь не ва ўсіх кутках краіны, — «З першым снегам!». Па добрай традыцыі зіма, не дачакаўшыся снежня, пачала ўкрываць зямлю белым покрывам, таўшчыня якога склала ад 1 да 10 сантыметраў.

— Больш за ўсё намяло ў Віцебску і Горках. За ноч тут выраслі дзесяцісантыметровыя гурбы, — расказвае Людміла Парашчук, галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра. — На Міншчыне вышыня снежнага покрыва склала чатыры сантыметры, а вось на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пакуль без снегу.

Але і для гэтай тэрыторыі зіма не за гарамі. Тым больш што надвор’е на працягу тыдня сіноптыкі абяцаюць вельмі капрызнае: моцны вецер будзе рэзка змяняць зацішша, а «мінус» — «плюс». Самыя моцныя маразы чакаюцца ў ноч з пятніцы на суботу, калі тэмпература апусціцца да -1… -6 градусаў, а на Міншчыне, Магілёўшчыне і Гомельшчыне магчыма і да -10.

Адзіныя, каму ў такі снег і мароз сапраўды горача, — дарожнікі. Ноччу з панядзелка на аўторак ім было не да сну: напрыклад, на шэсць гадзін раніцы аўторка на дарогах краіны працавала амаль пяцьсот машын.

— У многіх месцах сталічнага рэгіёна снег раставаў адразу, — успамінае ўчарашнія падзеі Аляксандр Зайцаў, начальнік дзяжурна-дыспетчарскай службы «Мінскаўтадар-Цэнтр». — Але ўжо з шасці—сямі гадзін вечара нашы спецыялісты актыўна ўзяліся за ачыстку дарог. Працавалі ў асноўным солеразмеркавальнікі — іх задзейнічалі 109, снега-ачышчальнікаў спатрэбілася пакуль толькі 29. Цяжэй за ўсё было прыбіраць тыя ўчасткі, якія знаходзяцца побач з палямі: моцны вецер замёў дарогі.

Дарэчы, самым заснежаным у вобласці аказаўся Лагойскі раён.

Яшчэ адно месца, дзе зараз гарачавата, — аддзяленні траўматалогіі.

— На шчасце, у нас пакуль усё ціха, — паведамляе Ігар Шыманскі, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці мінскай Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. — Раніцай людзей, якія б няўдала ўпалі, да нас не паступала. За ўчарашні вечар такіх было трое з расцяжэннямі звязак і вывіхамі галёнкаступнёвых суставаў.

Куды больш трагічныя справы ў вадзіцеляў. Па даных Дзяржаўтаінспекцыі, за апошнія суткі адбылося 442 аварыі.

— Вылучыць з іх тыя, прычынай якіх стала непагадзь, складана, але ў параўнанні з выхаднымі ДТЗ значна прыбавілася: у суботу і нядзелю іх было 216 і 293, — гартае зводкі Вольга Амінава, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС.

У многіх выпадках прычынай аварый стала летняя гума.

— Любяць нашы людзі чакаць да апошняга, таму колькасць жадаючых пераабуць машыну з першым снегам у нас расце, — кажуць у адной з мінскіх шынамантажных майстэрань. — Учора чэргі пачалі расці пасля абеду. Працавалі да самай ночы.

Пра гэткую ж звычку аўтамабілістаў чакаць да апошняга нам паведамілі яшчэ ў трох з сямі пунктаў шынамантажу, куды мы патэлефанавалі. У астатніх сцвяр-джалі, што машыны ў іх масава пераабувалі ў кастрычніку, а зараз прыязджае кліентаў усяго 4—5 чалавек у дзень.

Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за ўсё снегу намяло на гэты момант ў Віцебску і Горках
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика