Тайна старога знака: чым у губернскім Віцебску ўзнагароджвалі тагачасных валанцёраў. 21.by

Тайна старога знака: чым у губернскім Віцебску ўзнагароджвалі тагачасных валанцёраў

04.12.2013 18:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дзейнічала Віцебскае Свята-Уладзімірскае брацтва пры Мікалаеўскім кафедральным саборы. Аднак масавыя мерапрыемствы праводзіліся ў іншых будынках горада. Арганізацыя мела павятовыя аддзяленні ў Гарадку, Дрысе (цяпер - Верхнядзвінск), Лепелі, Невелі, іншых буйных населеных пунктах губерніі. Усюды працавалі іконна-кніжныя склады, у якіх можна было набыць не толькі кнігі і абразы, але і танныя крыжыкі ды іншыя прадметы рэлігійнага культу.

У 1894 годзе пры брацтве быў створаны "Супрацьраскольніцкі камітэт", яшчэ праз два гады - царкоўна-археалагічны музей.

У 1915 годзе быў заснаваны адмысловы нагрудны знак Віцебскага епархіяльнага Свята-Уладзімірскага брацтва. Ён уручаўся тым, хто праявіў вялікую актыўнасць у дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі ці зрабіў буйное ахвяраванне. Знак меў тры ступені. Знак першай, вышэйшай ступені, уручаўся ганаровым членам за асаблівыя заслугі, сапраўдным членам, якія паслужылі брацтву ў званні членаў савета не менш за дзесяць гадоў, або асобам, якія ахвяравалі адначасова не менш за 300 рублёў.

Знак другой ступені ўручаўся сапраўдным членам, якія асаблівай карысцю для брацтва папрацавалі не менш за дзесяць гадоў ці зрабілі аднаразовае ахвяраванне не менш за 100 рублёў. Бронзавы знак - сапраўдным членам, якія папрацавалі на карысць брацтва некалькі гадоў, або членам-спаборнікам, якія аддалі грамадскай арганізацыі не менш за дзесяць гадоў, або ахвяравалі ёй за раз не менш за 25 рублёў. Акрамя самога знака выдавалася таксама адмысловае пасведчанне на права яго нашэння.

Колькі знакаў кожнай са ступеней было ўручана, невядома. Але, мяркуючы па тым, што ўзнагарода гэтая сустракаецца надзвычай рэдка, вельмі няшмат. Можна выказаць здагадку, што апошняй уладальніцай знака, які цяпер захоўваецца ў фондах нашага музея, была дачка ці ўнучка аднаго з узнагароджаных.

Вера Рогач, старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Артыкул апублікаваны ў серыі праекта "Віцебск: папулярнае мінулае".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сакавіку 1993 года Віцебскі абласны краязнаўчы музей набыў у жыхаркі расійскага горада Веліжа нагрудны знак, выкананы з пасярэбранай бронзы ў выглядзе...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика