Няпарны дзень. 21.by

Няпарны дзень

12.12.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нямногія маладыя вырашылі скарыстацца прыгожай датай — 11.12.13.

Больш за ўсё жадаючых узяць шлюб у Аддзеле ЗАГС Фрунзенскага раёна Мiнска.
— У нас на сераду запісана шэсць пар, — кажа спецыяліст Аддзела ЗАГС. — Звычайна ў гэты дзень іх бывае адна-дзве. Але не думаю, што выбар людзей звязаны з цікавай датай. Цырымоніі не ўрачыстыя, таму, хутчэй за ўсё, маладыя проста зарэгістраваліся на бліжэйшы дзень.

Па адной сям’і з’явіцца 11.12.13 у ад¬дзелах ЗАГС Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў сталiцы. На гэты дзень падала заяву і адна пара з Заводскага раёна, але іх вяселле ў аўторак апоўдні яшчэ было пад пытаннем. «Яны пакуль не прынеслі пашпарты для рэгістрацыі», — гавораць у Аддзеле ЗАГС.

— У сераду мы без вяселляў, — канстатуе статыстыку Надзея Рэуцкая, загадчыца мiнскага Дома шлюбу. — Людзі пачалі адыходзіць ад прывязкі да даты. Нават на 14 лютага 2014 года, хоць звычайна на гэты дзень запісваюцца загадзя, у нас пакуль ёсць месцы. Дарэчы, 9.09.09 у Доме шлюбу зарэгістраваліся толькі дзве ці тры пары. Адзін з маладых быў Аляксандр Саладуха.

Цікава, што ў мінулым годзе, калі 12.12.12 таксама выпала на сераду, у сталіцы распісалася 131 пара.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямногія маладыя вырашылі скарыстацца прыгожай датай — 11.12.13.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика