“Брэстаблгарант” – гарантыя якасці. 21.by

“Брэстаблгарант” – гарантыя якасці

15.01.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Патрэбны і карысны адрас у райцэнтры: вуліца Леніна, 12. Тут размяшчаецца тэхнагандлёвы ўчастак ААТ “Брэстаблгарант” у Маларыце і магазін №30 “Радыётэхніка”. Кожны, у каго выходзіў са строю нейкі бытавы прыбор, напэўна, наведваўся сюды. За радыётэхнічнай дапамогай.
- Раней мы займалі практычна ўсе памяшканні двухпавярховага будынка, дзе размяшчаемся зараз, – гаворыць Алена Пальчук, загадчыца ўчастка. – Тады ў штаце налічвалася 13 чалавек. Штомесяц выконвалі і перавыконвалі даведзеныя планы. Цяпер сітуацыя трохі іншая. Калектыў хоць і стаў невялічкім, але па-ранейшаму працуе эфектыўна, зладжана і вынікова.Напрыклад, за 10 месяцаў 2013г. аб’ём паслуг, якія аказаны насельніцтву, склаў 560 мільёнаў рублёў (на 172,8% больш, чым у 2012г.) У гэтым заслуга Віктара Ляўковіча, тэлерадыёманцёра, Сяргея Ківачука, механіка па рамонту і абслугоўванню тэле- і радыё­апаратуры (на прадпрыемстве працуюць ужо па 33 гады), і Віталя Сацюка, механіка па рамонту і абслугоўванню тэле- і радыё­апаратуры (стаж -12 гадоў).
- Алена Сяргееўна, якія паслугі аказваеце насельніцтву?
- У нас шырокі спектр дзейнасці. Асноўнае – гэта тэхнічнае абслугоўванне і рамонт бытавой тэхнікі і радыёэлектроннай апаратуры, мантаж і абслугоўванне дамафонаў, устаноўка кандыцыянераў, будаўніцтва і рамонт сістэм кабельнага тэлебачання, прадастаўленне паслуг па трансляцыі тэлепраграм, гандаль бытавой тэхнікай, радыёэлектроннай апаратурай і спадарожнымі таварамі.
- Якія паслугі карыстаюцца найбольшым попытам у маларытчан?
- Найбольш запатрабавана такая паслуга, як рамонт тэлевізараў і радыёапаратуры. За месяц у сярэднім нашы спецыялісты вяртаюць да жыцця 70 тэлевізараў. Рамантуем стопрацэнтна ўсё, што да нас прыносяць: магнітолы, мікрахвалевыя печы, пыласосы, фены… Год выпуску і краіна вытворчасці бытавога прыбора не маюць ніякага значэння. Часта рамантуем нават і тое, дзе гарантыйны тэрмін службы даўно закончыўся. Заяўка можа быць не выканана толькі тады, калі прасцей і больш танней будзе набыць у магазіне новую аналагічную рэч. Гэта мы тлумачым нашым кліентам. Канчатковае рашэнне за імі.
- Алена Сяргееўна, колькі каштуе ў вас рамонт, напрыклад, тэлевізара?
- Кошт памяркоўны. За рамонт айчынных тэлевізараў давядзецца заплаціць прыблізна 150 тысяч рублёў, за імпартны – у сярэднім 200 тысяч. За тэрміновасць выканання заказу – дадаткова 30% ад кошту. Між іншым, мы рамантуем па гарантыі ўсё тое, што ў нас набыта. Выключэнне складаюць толькі халадзільнікі.
- Якія тавары прапануеце пакупніку?
- У асартыменце – тавары айчыннай і замежнай вытворчасці: газавыя пліты, халадзільнікі, тэлевізары, веласіпеды, кандыцыянеры, а таксама – радыёдэталі і інш. Працуем па заяўках. Новы тавар паступае 2-3 разы на месяц. Магазін працуе з 9.00 да 18.00 штодзень, акрамя нядзелі і паня­дзелка. Запрашаем зазірнуць да нас!
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дружны калек­­­тыў тэхнагандлёвага ўчастка ААТ “Брэстаблгарант” у Маларыце – Сяргей Ківачук, Алена Пальчук, Віктар Ляўковіч, Віталь Сацюк.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 11.01.2014 г. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрэбны і карысны адрас у райцэнтры: вуліца Леніна, 12. Тут размяшчаецца тэхнагандлёвы ўчастак ААТ “Брэстаблгарант” у Маларыце і магазін №30 “Радыётэхніка”....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика