Яшчэ савецкія, але ўжо свабодныя. Чарнобыльская акцыя. Як мастакі малявалі плакаты і ім за гэта нічога не было. 21.by

Яшчэ савецкія, але ўжо свабодныя. Чарнобыльская акцыя. Як мастакі малявалі плакаты і ім за гэта нічога не было

27.04.2014 08:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


- Шмат рабілі такіх партрэтаў - тых жа Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Антона і Іваан Луцкевічаў, Скарыны. На тканіне, пэндзлем. Скажам, у нас у "Пагоні" семдзесят чалавек. Калі нават пяцьдзесят з іх зробяць па два партрэты - ужо сто. Дапамагалі нават тыя, хто не быў сябрам суполкі.

Марачкін дадае, што была і больш простая праца. Часам малявалі нейкія плакаты па начах у майстэрні на вуліцы Дзімітрава ў Мінску.

- Такі быў выпадак у тыя гады! У майстэрні святло гарэла позна і міліцыянты прыйшлі, чалавекі чатыры - пытаюцца, што мы робім. Кажам: рыхтуемся да мітынгу. Падумалася: ўсё, плакаты забяруць. Але - дзіўна - нічога не забралі, нармальна развіталіся і пайшлі. Гэта не тое, што ў 2008 годзе: мы з групай мастакоў рыхтаваліся да шэсця 25 сакавіка, малявалі плакаты. Ўжо павінны былі пад'ехаць, іх забраць. Тут - стук, грук, амап - сабралі ўсё - што было і чаго ні было, да гэтага часу ячшэ не вярнулі.




Ў 1989 годзе думкі можна было выказваць у самых розных мастацкіх формах. Да аднаго з тагачасных мітынгаў Марачкін зрабіў вялізнае палатно - тры на паўтары метры.

- Фронтаўскі знак, вяроўчынай перавязанае палатно - мы вышлі з ім на мітынг і прасілі пісаць усіх, што думаюць. Прадстаўнікі камуністычнай партыі крычалі ўбраць плакат, а звычайным людзям падабалася. Пакідалі свае подпісы. Ніхто нічога не забараняў. Пісалі і заклікі да дэмакратычных пераўтварэнняў, і нешта супраць - напрыклад, што Беларускі народны фронт шукае толькі балючыя кропкі ў грамадстве, імі спекулюе і так далей. Там было вольнае, свабоднае нешта.

На палатне ў 1989 годзе выказалі свае думкі і першы беларускі дысідэнт Кабакко, і мастак Леанід Тарасевіч, і нават сваёй крывёй - Алесь Пушкін. Аляксей Марачкін распавядае, што гэты агульны твор выстаўляўся нават у пачатку дзевяностых у Нацыянальным мастацкім музеі і ў Палацы мастацтваў у Мінску.





Суразмоўца пагаджаецца, што такая форма выказвання думак падобная на тое, што сёння робіцца ў соцсетках, але і адрозненне падкрэслівае.

- Справа ў тым, што тады ўсе тыя, хто пісаў свае думкі, нават самыя розныя, былі на вуліцы, былі актыўнымі ўдзельнікамі падзеяў. А сёння, калі я гэта проста пішу ў соцсетках і нікуды не хаджу, я - актыўны пад'ялдыга, - смяецца мастак.

Аляксей Марачкін кажа, што ў канцы васьмідзесятых і ў пачатку дзевяностых, дапамагаючы рыхтаваць мітынгі, нават не лічыў, што гэта - палітыка.

- Тады я быў загадчыкам кафедры жывапісу. Мае студэнты былі актыўнымі грамадзянамі, мы з імі разам стварылі стачкам. Яны ўдзельнічалі ў Чарнобыльскім шляху і аднойчы зладзілі перфоманс - кожны чалавек зрабіў вялізную чорную трубу, усярэдзіне трубы станавіўся сам. Уяўляеце, ідуць чорныя-чорныя трубы і з іх ідзе чорны дым - нейкія дымавыя шашкі запальвалі…. Вельмі моцна выглядала.

Наконт таго, што сёння ўявіць сабе грамадскую актыўнасць у беларускіх студэнцкіх аўдыторыях (і тым больш - яўную падтрымку ад выкладчыкаў) вельмі складана, мастак кажа:

- Я заўсёды лічу, што ёсць Чарнобыль радыяцыйны, а ёсць - духоўны. І яны вельмі звязаныя паміж сабой.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
TUT.BY паказвае ўдзельнікам буйных мітынгаў 1989 года запісы грамадскіх падзеяў. Хто ўдзельнічаў у пратэстах 25 гадоў таму? Чаму несанкцыянаваныя мітынгі не разганяла...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика