Фота-эксперымент: што выклікае усмешку ў беларусаў. 21.by

Фота-эксперымент: што выклікае усмешку ў беларусаў

28.07.2014 10:37 — Новости Общества | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

 

Усмешка ўпрыгожвае наш свет і падымае настрой у людзей. А што жа можа выклікаць яе? Карэспандэнты 21.by прайшліся па цэнтру сталіцы і атрымалі адказ на гэта пытанне у мінскай моладзі, і, канешне, убачылі праяўленне добрых эмоцый у выглядзе жывога смайліка. 

Карына і Оля, вучаніцы:

- Сонца, гэта нешта вельмі светлае і добрае, ды і шмат успамін яно выклікае.

Аляксандра і Андрэй, прадпрыемальнікі:

- Добрае надвор’е, смачная ежа і асяродзе блізкіх людзей.

Павел, які нас разыграў адказам на ангельскай мове:

- Ужо сітуацыя з апытаннем і яе тэмай выклікае ў мяне усмешку :)

Аляксей і Марк, студэнты-рэжысёры:

- Пазітыўныя прыемныя людзі, якія усміхаюцца табе. Тады і хочыцца усмехнуцца ім ў адказ.

Насця і Саша, студэнткі БДЭУ:

- Калі падыходзяць незнаёмыя людзі і смяюцца, а  яшчэ, калі блізкія людзі робяць добрыя рэчы, напрыклад, даруюць паштоўкі.

Яўген, госць сталіцы:

- Уселякія глупасці, чорны гумар, асобы нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, дзеды.

Не вельмі вясёлы ІТшнік Антон:

- Колькасць нулёў на банкноце беларускага рубля.

Лёня, актор:

- Усмешку?! Сальныя жарты. Калі людзі ўсміхаюцца мне. А яшчэ выклікае добрыя эмоцыі, калі нехта размаўляе з самім сабою і, пры гэтым усміхаецца. Канешне ж, яшчэ каты, а лепей – коцікі. А ўвогуле я люблю сядзець і глядзець, як усё добра, і ўсміхаюся.

Паша, студэнт МДЛУ:

- Разумныя пытанні, дзеці, фоткі [Смяецца – прык. рэд.].

Рэжысёр Павел і відэааператар Наталля:

- Жарты, а ўвогуле, як нам здецца, людзі.

А што ў вас выклікае ўсмешку? Пакідаем сваё меркванне ў каментарый.

Аўтар: Павел Аксіновіч. Фото: Ганна Кулакевіч 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнты 21.by прайшліся па цэнтру сталіцы і атрымалі адказ на гэта пытанне у мінскай моладзі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика