Падарункі да школы. 21.by

Падарункі да школы

04.09.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў «Модная стрыжка. Рыхтуемся да школы». Яна ў райцэнтры праводзілася ўжо ў чацвёрты раз. У гэтым годзе – у рамках праекта «Бліжэй адзін да аднаго», які быў арганізаваны сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Сюды, на 2-ю Завадскую, 8 у Маларыце, завіталі не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі, каб перад пачаткам новага навучальнага года прыгожа падстрыгчыся. Спецыялісты нікому не адмовілі ў аказанні паслугі: ні дзецям, ні дарослым. За час правядзення мерапрыемства паслугамі цырульнікаў скарысталіся больш за 4 дзясяткі чалавек рознага ўзросту.
Мадэльныя і модныя стрыжкі для маларытчан «рабілі» спецыялісты-прафесіяналы брэсцкіх салонаў: прыватнага ўнітарнага прадпрыемства SPA-салон «Ліра» (цырульнік Вольга Грышкевіч) і студыі прыгажосці «Эсперанса» (цырульнік Таццяна Невядомская).
- Вядома, сёння школа патрабавальная да знешняга выгляду вучня, – кажа Вольга Уладзіміраўна, – і часта ў школьны «дрэс-код» уваходзіць акуратная прычоска, якая не будзе замінаць і перашкаджаць вучню. Стрыжка, на наш погляд, павінна быць простай, а таксама практычнай і стыльнай. Вельмі важна, каб валасы лёгка расчэсваліся і не звісалі на вочы. Што тычыцца моды на дзіцячыя стрыжкі, то яна з цягам часу, безумоўна, змяняецца. Аднак застаюцца галоўныя яе прынцыпы: зручнасць і стрыманасць. Мы гэта і бралі пад увагу.
- А чаму вы прыехалі да нас?
- Я сама родам з Маларыты. Таму хацелася хоць невялікай частачцы яе жыхароў, у першую чаргу – дзецям школьнага ўзросту, зрабіць прыемнае перад пачаткам новага навучальнага года…
У час правядзення акцыі Віталія Раманчук ад імя ПГУП «АртеНикА» (дырэктар Мікалай Чаркасевіч, магазін з’яўляецца членам сеткі супермаркетаў прафесіянальнай касметыкі і абсталявання «BiGOODi») перадала для патрэб інвалідаў плазменны тэлевізар.
- Ён нам вельмі спатрэбіцца ў рабоце. Заняткі і мерапрыемствы з яго выкарыстаннем стануць яшчэ больш цікавымі, насычанымі і нагляднымі, – адзначылі Ала Родзіна, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, і Ірына Рубель, спецыяліст па сацыяльнай рабоце.
***
Вольга Грышкевіч і Таццяна Невядомская дзецям-інвалідам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, уручылі канцылярскія тавары: сшыткі, альбомы, алоўкі, фламастары, фарбы…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: падчас правядзення дабрачыннай акцыі ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.08.2014 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла дабрачынная акцыя для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика