Баранавіцкія падлеткі клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў. 21.by

Баранавіцкія падлеткі клаліся на зямлю ў цэнтры горада, каб здзівіць мінакоў

07.10.2014 19:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход, піша Intex-press.

Фота: Сацсетка ВКонтакте









Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы "планкіг" – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. У дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў "ІР" адзін з удзельнікаў акцыі, школьнік Саша, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджан:








- Цяпер модныя рознага кшталту флэшмобы - абліванне вадою, яшчэ штосьці. Таму людзі прызвычаіся і здзівіць іх нечым вельмі складана. Але мы паспрабавалі і ў нас атрымалася - мінакі смяяліся і некаторыя прапаноўвалі легчы побач з намі. Думаю, што ў будучыні прыдумаем штосьці новае і больш эпатажнае, - сказаў Саша.

Сусветна вядомым планкінг стаў у 2009 годзе, калі ў прэсе з'явіліся звесткі аб тым, што некалькі брытанскіх дактароў атрымалі штрафы за тое, што займаліся планкінгам на працы. Потым гэты флэшмоб распаўсюдзіўся па свеце і розных краінах, атрымаў уласныя назвы, такія як "экстрэмальнае ляжанне", "прыкінься нежывым", "тварам уніз".
Чытайце таксама:

Байкеры г. Барановичи закрыли мотовелосезон-2014
Легенды барановичского сыска вспомнили преступления, о которых можно написать романы
В Барановичах прошел предкастинг народного шоу "Я могу!"
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкама і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика