«Мова ці кава». Ратаваць моўныя курсы не спяшаецца нават Скарына. 21.by

«Мова ці кава». Ратаваць моўныя курсы не спяшаецца нават Скарына

16.10.2014 19:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пасля таго, як ад бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава» засталіся толькі назва, багата добрых успамінаў і адна непрыемная гісторыя, Naviny.by рушыла шукаць людзей, якія б вярнулі праект тым, хто ад яго пацярпеў больш за астатніх — аматараў беларускай мовы.

«Мова ці кава» спыніла сваё існаванне 15 кастрычніка — у першы і апошні дзень заняткаў у новым сезоне. Адбылося гэта праз сварку паміж заснавальніцай праекта журналісткай расійскага «Першага канала» Кацярынай Кібальчыч і некалькімі выкладчыкамі: паэткай і тэлевядучай Валярынай Куставай і журналістамі Франакам Вячоркам і Алесем Залеўскім.

Разлад у калектыў удзельнікаў моўнага праекта ўнеслі папулярныя на сённяшні дзень пытанні: колькі квадратных кіламетраў ва Украіне і ці ёсць Пуцін тым, хто рыфмуецца на слова «кайло».

У сваім «апошнім слове» Кібальчыч заявіла, што магла б падарыць брэнд «Мова ці кава» ініцыятыўным людзям, якія б адкрылі аднайменную кавярню, дзе «аднолькава станоўча ставіліся б як да беларускамоўных, так і да рускамоўных», дзе можна было б «праводзіць беларускамоўныя культурныя мерапрыемствы».

Кібальчыч таксама не супраць аддаць брэнд «Мова ці кава» пад чарговыя моўныя курсы, якія б адпавядалі распрацаванаму статуту.

Дарэчы, статут курсаў быў прыняты 18 лютага 2013 года на першым занятку ў Мінску. У ім зацвярджалася, што ўсе павінны «размаўляць на курсах толькі па-беларуску», адзін да аднога ставіцца «прыязна і талерантна», «дапамагаць адно аднаму», «дзяліцца цікавосткамі» і нават «пасміхацца». Апроч таго, статут змяшчаў жалезнае правіла: «Ніякай палітыкі».

Адам ГлобусСпярша мы прапанавалі ўцягнуцца ў справу аднаўлення курсаў «Мова ці кава» беларускаму пісьменніку, выдаўцу і мастаку Адаму Глобусу. Аднак той катэгарычна адмовіўся, дадаўшы, што абыходзіў гэтыя курсы, бо чакаў «калі яны там перадушацца». «І яны перадушыліся», — канстатаваў ён.

«Мяне шмат разоў запрашалі да ўдзелу, але я абыходзіў іх дзясятай дарогай, бо я ведаў, хто такая Каця, хто такая Валярына, — адзначыў Глобус. — Я ведаў, што гэта людзі, якія працуюць не за ідэю. Калі мяне запрашалі, я заўсёды тактоўна пытаўся, маўляў, вы хаця б машыну, на якой я прыеду, аплоціце? Ну вы ж мяне ўвесь час запрашаеце валанцёрам, маўляў, ты, дзядзька, папрацуй. Да гэтых курсаў я заўсёды ставіўся вельмі кепска».

Пісьменнік прызнаўся, што «заўсёды ненавідзеў аматарства». «Вось рэстаўратары ўсё жыццё рэстаўруюць замкі. А тут прыходзяць два чалавека — падмялі нейкія ходнікі і кажуць, што яны таксама разбіраюцца ў рэстаўрацыі. А потым рэстаўратарам: «Вы зрабілі нейкую фігню замест замка», — прывеў ён прыклад.

На думку Глобуса, тое ж тычыцца і вывучэння мовы — для гэтага існуюць «адпаведныя інстытуты», ёсць «выкладчыкі, якія штодня прыходзяць да дзетак і выкладаюць гэтую беларускую мову ў звычайных школах».

«А тут гэтыя амбітныя журналісткі з нейкімі крывымі поглядамі на палітыку палезлі да нашай мовы, а зараз учапілі адна другую за пасы. Гадка»,
— падсумаваў пісьменнік, дадаўшы, што «мова без Каці і Валярыны будзе жыць».

Барыс Пятровіч Не пагадзіўся ўдыхнуць жыццё ў сканалыя курсы і Саюз беларускіх пісьменнікаў. Так, старшыня творчага аб'яднання Барыс Пятровіч адзначыў, што на сённяшні дзень саюз «не гатовы перахапіць такую грамадскую ініцыятыву, як «Мова ці кава».

«Мы займаемся трошкі іншай справай
, — падкрэсліў Барыс Пятровіч. — У нас працуе Школа маладога літаратара. Мы працуем з тымі людзьмі, якія пішуць па-беларуску, працуюць на ніве беларускай літаратуры. У першую чаргу мы арыентаваныя на такіх маладых людзей».

Адначасова з тым кіраўнік СБП звярнуў увагу на тое, што «вядучымі «Мова ці кава» і «Мова нанова» былі ў асноўным як раз сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў».

Барыс Пятровіч ўзгадаў, што курсы беларускай мовы час ад часу праводзіць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. «Мне здаецца, што ў дадзеным канкрэтным выпадку рэальна было б ім аб'яднацца — курсам ТБМ і курсам «Мова ці кава», — выказаў думку старшыня пісьменніцкага саюза.

Алена АнісімУ намесніцы старшыні ТБМ Алены Анісім мы запыталіся, ці мае намер таварыства падставіць плячук пад зрынуўшыйся брэнд. Па словах Анісім, такая ідэя ў таварыстве пакуль не абмяркоўвалась.

«Аднак ўсё ж такі трэба з Кацярынай сустрэцца і паразмаўляць, — адзначыла Анісім. — Яна ведае і Алега Анатольевіча (старшыню ТБМ Алега Трусава. — рэд.), і мяне, таму калі б яна такое прапанавала Таварыству беларускай мовы, то можна было б паспрабаваць, знайсці людзей, хто б далей вёў гэтыя курсы».

«Тое, што яна не трымаецца за брэнд і гатовая перадаць яго ў добрыя рукі, гэта вельмі добра і правільна», — дадала намесніца кіраўніка таварыства.

Як не парадаксальна, але на сённяшні дзень у Таварыства беларускай мовы няма уласных сталых курсаў па беларускай мове. «Моўныя курсы мы спецыяльна не ладзім, хаця ў свой час у нас такія былі, іх вялі выдатныя выкладчыкі», — узгадала Анісім.



Захар ШЧАРБАКОЎ
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Naviny.by паспрабавалі адшукаць людзей, якія б вярнулі праект тым, хто ад яго пацярпеў больш за астатніх — аматараў беларускай мовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика