У Мінску адкрылася першая выстава стрыт-арт-мастакоў. 21.by

У Мінску адкрылася першая выстава стрыт-арт-мастакоў

23.10.2014 06:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Цэнтры сучасных мастацтваў 21 кастрычніка адкрылася выстава беларускіх і бразільскіх стрыт-арт-мастакоў. Яна стала працягам фестываля Vulica Brasil, які стартаваў 9 кастрычніка. Такая падзея ў Мінску адбываецца ўпершыню.

Беларускія і бразільскія мастакі за тры дні падрыхтоўкі да выставы стварылі ў Цэнтры сучасных мастацтваў "вуліцу стрыт-арта". 

"Тут можна пачуць пах стрыт-арта – гэта стварае добрую атмасферу"
, – жартам адзначыў падчас урачыстага адкрыцця намеснік кіраўніка Цэнтра Дзяніс Барсукоў. Сапраўды, у некаторых пакоях дагэтуль выразна адчуваецца пах фарбы. "Нам трэба пераймаць вельмі добры досвед Бразіліі, дзе стрыт-арт падтрымліваецца і грамадствам, і дзяржавай", – таксама адзначыў ён. 







У Сан-Паўлу кожны год на працягу месяца праходзіць фестываль Graffiti Fine Art Biennial, але арганізаваць такое мерапрыемства ў Мінску – не самая лёгкая задача. Фестываль стаў магчымы дзякуючы работнікам амбасады Бразіліі ў Беларусі, якія працавалі над сваім праектам цягам трох месяцаў "дні і ночы напралёт".



 

Даніла Тэафіла Коста (у цэнтры) і Дзяніс Барсукоў
 
Праект пачынаўся з ідэі другога сакратара амбасады Даніла Тэафіла Коста прывезці ў Мінск Ціньё (Валтэр Намура) – паважанага і вядомага ва ўсім свеце мастака.

"Ідэя перарасла ў сапраўдны блокбастар дзякуючы таму, што арганізатары за тры месяцы на сваім шляху сустрэлі шмат зацікаўленых партнёраў", – расказала прадзюсар фестываля Міла Котка. Працягваецца дабрачынны збор сродкаў на правядзенне фестываля – на сёння для ўвасаблення планаў не хапае сумы ў 3 тысячы еўра.
 
Выстава прадстаўляе творчасць двух бразільскіх мастакоў (Валтэр Намура і Ражэрыо Фернандэс) і дзесяці беларусаў (Яўген Cowek Мацюта, Сяргей Паўлавец, Сяргей Izum, Аляксандр Юшчанка, Сяргей Frokos, Ілля NT, Ulysses Nevmer, Hade, Contra, Марат RGB).

Бразільцы прыехалі ў Мінск са сваімі працамі.

На жаль, у сувязі з сямейнымі абставінамі сусветна вядомыя браты OSGEMEOS адклалі свой прыезд у Мiнск. На старонцы фестываля ў Facebook з'явіўся іх афіцыйны зварот да мінчукоў. OSGEMEOS распісвалі самалёт для зборнай Бразіліі па футболе ў гэтым годзе, працавалі сумесна з Бэнксі ў Нью-Ёрку ў 2013 годзе, а таксама ў рамках іншых міжнародных праектаў. Працы OSGEMEOS з’яўляюцца неад’емнай часткай любога каталога па сучасным гарадскім мастацтве. У Мінску іх праца плануецца на сцяне па адрасе вуліца Энгельса, 34 – побач з амбасадай Бразіліі ў Беларусі.














Ціньё падчас перфомансу






Усе пакоі – міні-рэзідэнцыі мастакоў – будуць трансфармавацца цягам трох тыдняў выставы. "Гэта жывая прастора – можа, прыйдуць вандалы і ўсё затэгяць", – жартуе Міла Котка.

Кожны з удзельнікаў дэманструе рэчы, над якімі ён працаваў раней, але большасць з іх былі зроблены адмыслова пад экспазіцыю выставы. "Для кожнага стрыт-арт – гэта сваё мастацтва, яны не аб'ядноўваюць гэта пад адно вызначэнне", – тлумачыць куратар выставы Каміла Янушкевіч.
 

Каміла Янушкевіч і Міла Котка
 

Зала, дзе прадстаўленыя працы мастакоў Аляксандра Юшчанкі, Сяргея Frikos і Іллі NT, адлюстроўвае старую школу графіці – класічныя тэгі і шрыфты.



 

Мастак Марат RGB распавядае, што адышоў ад графіці і перайшоў на больш канцэптуальныя праекты, пачаў эксперыментаваць з тэхнікай. Яго экспазіцыя будзе відазмяняцца цягам трох тыдняў.
 

Яўген Cowek, які зрабіў вялікую працу ў межах фестываля на сцяне на вуліцы Кастрычніцкай, 16, працягвае сваю блізкую да прыроды тэму – яго экспазіцыя складаецца з чатырох сезоноў.



 

Праект мастачкі Ulysses Nevmer адлюстроўвае "дзявочае" ўвасабленне стрыт-арту.
 

Алег Ларычаў

"Нельга сказаць, што выстава – гэта аб'ектыўны зрэз або дэманстрацыя ўсяго беларускага стрыт-арта, – распавядае Алег Ларычаў, каардынатар праекта Signal. – Гэта суб'ектыўны праект, дзе мы пастараліся паказаць у беларускім стрыт-арце тых, хто апошнім часам актыўны і з нашага пункту гледжання цікавы. Гэта жывы працэс, многае рабілася спантана і будзе дапаўняцца падчас выставы. Дзякуй Цэнтру сучасных мастацтваў за нервы, бо тут нельга было маляваць і клеіць на сцены, але, як аказался, усё можна. Цягам года мы пастаянна спрабуем даказаць, што ўсё, што нельга, – можна. Можна маляваць на фасадах у горадзе, можна маляваць без эскізаў, можна ўзгадняць фасады постфактум. Галоўнае – ініцыятыва".

Выстава працуе да 6 лістапада.






  
Праграма фестываля Vulica Brasil

22 кастрычніка ў 18.00 – мультымедыя-прэзентацыя праекта Vulica Brazil і творчая сустрэча з бразільскімі мастакамі Валтэрам Tinho Намурам з Сан-Паулу, Ражэрыо Фернандэсам з Белу-Арызонці ў кінаклубе Blow up Цэнтра сучасных мастацтваў.

23 кастрычніка ў 20.00 – творчы арт-вечар у клубе "Хуліган" (вул. Кастрычніцкая, 16). Музычная падтрымка ад Plavsky, Davydov, Gata, Papa Bo. Уваход вольны.

29 кастрычніка ў 18.00 – паказ кінафільмаў пра вулічнае мастацтва і іх абмеркаванне ў кінаклубе Blow up Цэнтра сучасных мастацтваў.

30 кастрычніка ў 18.00 – лекцыя мастацтвазнаўцы, куратара выставы Камілы Янушкевіч пра гісторыю беларускага стрыт-арту, прэзентацыя праектаў беларускіх мастакоў і супольнасці Signal.

31 кастрычніка ў 18.00 – сучасныя інтэрактыўна-адукацыйныя курсы беларускай мовы "Мова нанова" з тэмай "Мастацтва вуліц". Выкладае рэгіянальны выкладчык Юля Траццяк (Баранавічы). У 20.00 – стрыт-арт-аўтапаці ў Чырвоным дворыку. Музычная падтрымка ад I.F.U, Zagortsev, Gaamer, Induus.

6 лістапада ў 18.00 – закрыццё выставачнага праекту ў Цэнтры сучасных мастацтваў; лайфпэйцінг (Live painting) ад мастака Khvostov (Гомель), Hade (Орша), Ulysses Nevmer (Гомель); воркшоп ад праекта Tame 69 Custom Boards (Рэчыца/Мінск) па роспісе скейтборда; воркшоп ад Сяргея Izum (Ліда) па трафарэце.

9 лістапада – інсталяцыя макета бразільска-беларускага горада на плошчы Якуба Коласа.
 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтры сучасных мастацтваў 21 кастрычніка адкрылася выстава беларускіх і бразільскіх стрыт-арт мастакоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика