Другасная сыравіна: хлам ці “залатое дно”?. 21.by

Другасная сыравіна: хлам ці “залатое дно”?

04.11.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Адходы вытворчасці і бытавыя адходы, такія як металалом, палімеры, тэкстыль, шкло, папера, пры безгаспадарчых адносінах не менш, чым смецце, якое захламляе прыроду і стварае  дадатковыя праблемы. Пры разумным жа  падыходзе яны могуць стаць “залатым “Кландайкам” і прыносіць падвоеную карысць: даваць сыравіну для перапрацоўчай вытворчасці і дапамагаць эканоміць не малыя грошы.


Па выніках 9 месяцаў бягучага года план па здачы прадпрыемствамі  раёна каляровых металаў  ужо выкананы на 114,2%. Гэта стала магчымым за кошт таго, што ААТ “Глыбоцкі МКК” і “Глыбоцкі мясакамбінат” выканалі заданне звыш нормы: МКК – на 185%, мясакамбінат – на 159,6%. Пры гэтым, ААТ “Пліскі льнозавод” і “КупцовЪ”, а сярод сельгаспрадпрыемстваў ААТ “Глыбоцкая птушкафабрыка”,  “Глыбоцкі аграсэрвіс” і “Канстанцінаў Двор” пакуль не здалі ніводнага кілаграма.
За 9 месяцаў план па здачы чорных металаў  выкананы ў раёне на 80%:  замест патрэбных 3 215,4  тон ужо здадзена 3 425,9  тон. Аднак сямнаццаць прадпрыемстваў і арганізацый з трыццаці васьмі даведзенае заданне не выканалі.
У ліку тых, хто ўжо на сто працэнтаў разлічыўся па плане за адходы паперы і кардона,  Празароцкі, Падсвільскі, Псуеўскі, Пліскі, Азярэцкі, Абрубскі сельскія саветы, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама, Глыбоцкая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ, ТЦСАН “Крыніца”, філіялы “Каралі”, “Стрынадкі” і ААТ “Канстанцінаў Двор”, Глыбоцкая занальная ветэрынарная лабараторыя, АСБ “Беларусбанк”, раённы аддзел статыстыкі,, БПМК-26, “Глыбоцкая ПМК”, “ПК-13 “Беразвечча”, цэнтральная аптэка №88, раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, УАЗ “Глыбоцкая ЦРБ”, рэдакцыя раённай газеты, “Глыбоцкая  кінавідэасетка”. Усім астатнім у лістападзе-снежні трэба падцягнуцца, каб выканаць  запланаваныя паказчыкі.
Ні адно з прадпрыемстваў не здало патрэбных тон адходаў шкла. Працэнт выканання гадавога плана ўсяго 12-29%.  Не лепшая сітуацыя і са здачай палімераў. План выканалі зноў жа толькі ААТ “Глыбоцкі  МКК” і “Глыбоцкі мясакамбінат”. Напалову выканана заданне па здачы тэкстылю. Пры плане ў 5 тон, за 9 месяцаў здадзена  толькі 2,8 тоны.
Гадавы план па здачы шынаў   на 289% выканалі “Глыбоцкі мясакамбінат”  і УП ЖКГ, на 188% — ААТ “Глыбоцкі МКК”, на 140% — РВУ “Глыбокаерайгаз”, на 115% — ААТ “Чарневічы”. Стопрацэнтнае выкананне ў ААТ “За Радзіму”, філіяла “Стрынадкі”, “Глыбоцкай ПМК-48 і “Глыбоцкай ПМК”, ААТ “Глыбоцкі камбікормавы завод”, АТП №16, ДЭУ №35 і ў Дома-інтэрната, што ў вёсцы Петрунова.
Грошы за здачу другаснай сыравіны нікому не зашкодзяць, а таму  знаходзьце час і магчымасці і неадкладна вырашайце задачу дзяржаўнага значэння.

 


Автор: Галина Сутула

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Адходы вытворчасці і бытавыя адходы, такія як металалом, палімеры, тэкстыль, шкло, папера, пры безгаспадарчых адносінах не менш, чым смецце, якое захламляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика