Незалежную журналістку запрасілі на ўласны суд праз СМС. 21.by

Незалежную журналістку запрасілі на ўласны суд праз СМС

06.03.2015 15:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тамару Шчапёткіну вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.


Фото: euroradio.fm

Судовы працэс над журналісткай з Бярозы Тамарай Шчапёткінай, якую абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі, прайшоў сёння, 6 сакавіка. Праўда, журналістка не ведае судовага рашэння.

Першы разгляд справы мусіў адбыцца 27 лютага ў судзе Ленінскага раёну Брэста. Аднак у той дзень працэс перанеслі - суддзя вярнуў пратакол у міліцыю на дапрацоўку.

Як паведаміла Еўрарадыё Тамара Шчапёткіна, пра новы разгляд справы яна даведалася напярэдадні ўвечары... праз СМС.

Шчапёткіна: "Значыцца, 5-га сакавіка ўвечары каля 10-й гадзіны атрымліваю СМС, што ў мяне на сёння (6-га сакавіка - Еўрарадыё) суд. Ад каго СМС - нічога не паведамлялася. Толькі напісана, што суд па адміністратыўнай справе "Лічыце гэта СМС афіцыйным папярэджаннем".


Фото: euroradio.fm

Нягледзячы на адсутнасць афіцынай позвы ў суд, Тамара Шчапёткіна 6 сакавіка ўсё ж такі прыехала з Бярозы ў абласны цэнтр. Праўда, патрапіць на разгляд ўласнай справы у яе не атрымалася, хоць і прыехала яна своечасова.

Шчапёткіна: "Адвакат прыйшоў у 9.20 - кабінет суддзі быў зачынены. Ён зайшоў у 9.30 - суддзя сказаў, што ідзе працэс. 9.40 зайшоў сказалі, што справа Шчапёткінай ужо разледжаная без яе, бо... яна не прыехала... Якое рашэнне, не паведамляюць".

На дзеянні супрацоўнікаў суда Тамара Шчапёткіна напісала скаргу. Разам з адвакатам яна будзе спрабаваць усё ж такі атрымаць пастанову суда.

Нагадаем, што ў снежні 2014 года незалежная журналістка з Бярозы ўжо была аштрафаная за супрацоўніцтва з “Радыё Рацыя”. Яна атрымала штраф у памеры 4,5 мільёна рублёў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тамару Шчапёткіну вінавацяць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика