У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, у Глыбокім адкрылася тэматычная выстава “Партызанская быль”. 21.by

У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, у Глыбокім адкрылася тэматычная выстава “Партызанская быль”

18.05.2015 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

…Ля вогнішча прыселі партызаны, полымя асвятляе іх задумлівыя твары… У ноч на конях паціху рухаюцца два байцы і плыве разам з імі  сумная песня… Гэта  не эпізоды з фільма, а застыўшыя ў графічных малюнках такія рэальныя, яскравыя імгненні партызанскага жыцця мастака Івана Міхайлавіча Сталярова, былога выкладчыка Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

 


У рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі, у цэнтры традыцыйнай культуры адкрылася тэматычная выстава “Партызанская быль”. Урачыстае яе адкрыццё было прасякнута атмасферай святочнасці: дзяўчаты з аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” (кір. С. Сталярова) стваралі яе песняй, запрошаны госць старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Браніслававіч Развадоўскі – віншаваннямі.


Супрацоўнікі цэнтра не выпадкова спынілі выбар на экспанаванні тэматычных графічных работ Івана Міхайлавіча Сталярова: партызанскія сцежкі праходзілі і па глыбоцкай зямлі. Малюнкі віцебскага мастака якраз і “пераносяць” у тыя часы ваеннага ліхалецця.


– Іван Міхайлавіч – удзельнік партызанскага руху. Са жніўня 1942 года ён ваяваў у атрадзе Варапаева 1-й Беларускай партызанскай брыгады, якая дзейнічала на тэрыторыі віцебска-суражскага рэгіёна. Мае пяць баявых узнагарод. З канца 60-ых гадоў мінулага стагоддзя Іван Сталяроў пачаў ствараць цыкл графічных малюнкаў “Партызанская быль”. Сюжэтная аснова  іх – успаміны аўтара пра рэальныя баявыя дзеянні і партызанскія будні. Атрымалася 100 работ, выкананых у змешанай графічнай тэхніцы – алоўкам ці ручкай. Іх мастак перадаў у Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова,  – расказала падчас урачыстага адкрыцця выставы прысутным кіраўнік народнага клуба майстроў “Крыніца” Святлана Кавальчук.


З-за сталага ўзросту – Івану Сталярову напрыканцы мая споўніцца 92 гады –  аўтар тэматычнай графікі не змог прыехаць у Глыбокае. Успамінамі пра педагога і мастака на ўрачыстасці падзялілася дырэктар дзіцячай мастацкай школы імя Я. Драздовіча Жанна Балабуева (на здымку), якая заканчвала той самы “худграф”, дзе ён працаваў выкладчыкам:
– Мне не давялося, на жаль, быць вучаніцай Івана Міхайлавіча. Ён выкладаў “Акварэль” у паралельнай падгрупе нашай групы. Памятаю яго такім прыгожым, статным. Як педагог, расказвалі, ён быў патрабавальны, але ў той час добры і ўважлівы, які дапамагаў студэнтам. Прызнаюся, што Івана Міхайлавіча ведала як мастака-акварэліста. Гэтая выстава графікі для мяне – адкрыццё.


Так, Іван Сталяроў – прызнаны ў Беларусі майстар акварэлі, мае званне “Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі”. Але большую частку свайго творчага шляху, пачынаючы з тых 60-ых і да сённяшняга дня, Іван Міхайлавіч прысвячаў  тэме Вялікай Айчыннай вайны.


Автор: Алена Хайноўская.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  …Ля вогнішча прыселі партызаны, полымя асвятляе іх задумлівыя твары… У ноч на конях паціху рухаюцца два байцы і плыве разам з імі  сумная песня… Гэта  не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика