Глыбоччыну наведала латвійская дэлегацыя па конегадоўлі. 21.by

Глыбоччыну наведала латвійская дэлегацыя па конегадоўлі

19.05.2015 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

На працягу сямнацаці гадоў вядзецца трансгранічнае супрацоўніцтва ў рамках Еўрарэгіёна “Азёрны край” паміж шэрагам раёнаў Беларусі і адміністрацыйных тэрыторый Літвы і Латвіі. Самую актыўную пазіцыю на гэтым накірунку дзейнасці займае кіраўніцтва Глыбоцкага раёна.

 


І, бадай што, найбольш плённа развіваюцца сяброўскія сувязі з краявымі адміністрацыямі суседняй Латвіі. На рахунку ўжо ёсць некалькі ўдала рэалізаваных праектаў, у асноўным,  у сферах адукацыі, культуры, спорту і турызму.


--Ды, мусіць, ці не самае галоўнае ў нашай рабоце, -- падкрэслівала падчас нядаўняга (напрыканцы мінулага тыдня) прыезду на Глыбоччыну кіраўнік латвійскага бюро Еўрарэгіёна “Азёрны край” Ілза Стабулніецэ, -- гэта ўсталяванне звычайных, цёплых чалавечых адносін.


І яно сапраўды так. Узаемнай зацікаўленасці і цеплыні ў наладжванні і ўмацаванні мастоў дружбы стае спаўна. Чарговым пацвярджэннем гэтаму стаў чарговы візіт латышскіх сяброў. У Глыбокім, у офісе беларускага бюро Еўрарэгіёна “Азёрны край”, размешчаным у будынку па вуліцы Маскоўскай,1, гасцей сардэчна віталі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Малатоўнік, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вера Цяліца і каардынатар беларускага бюро Еўрарэгіёна ў г. Глыбокае Міхаіл Арэхаў.


--Мы вельмі рады вітаць вас на глыбоцкай зямлі, -- сказала сустракаючы гасцей старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч. – Упэўненыя, што гэты ваш чарговы візіт яшчэ больш умацуе наш сяброўскі звяз. Менавіта на такіх маленькіх кантактах і ўмацоўваюцца дзелавое міжнароднае супрацоўніцтва простых людзей, якія жывуць, як блізкія суседзі.


Галіна Уладзіміраўна пажадала ўсім плённай работы. Затым адбыўся сяброўскі абмен сувенірамі, была канкрэтызавана праграма рабочага візіту.
--На гэты раз мы прыехалі з мэтай яшчэ больш уважліва пазнаёміцца з вопытам работы ў вашым раёне па развіцці конегадоўлі, -- зазначыла Ілза Стабулніецэ. – У складзе нашай міні-дэлегацыі знаходзяцца таксама эксперт па конегадоўлі, інструктар па іпатэрапіі Дзінтрэ Нэйландэ і трэнер-інструктар Віктар Пільшчыкаў.
Латышскія сябры наведалі конеферму ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Залатая падкова”, падрабязна вывучалі ўсе аспекты развіцця коннага спорту і турызму ў філіяле “Каралевічы” ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат” і таксама пабывалі на конна-спартыўнай базе гэтага ж прадпрыемства ў Барку. Госці атрымалі самае поўнае ўяўленне аб рабоце нашых спецыялістаў па конегадоўлі.


Ілза Стабулніецэ, да ўсяго гэтага, мела асабістую цікаўнасць, бо на працягу ўжо больш паўтара дзясятка гадоў упраўляе конегадоўчай гаспадаркай, у якой ёсць коні літоўскай, латвійскай і беларускай парод, і, вядома ж, коні з Глыбоччыны, з “Залатой падковы”. Уся работа скіравана на практычнае выкарыстанне коней у турыстычнай сферы, для правядзення разнастайных шоў-праграм, у тым ліку і  ваенізаваных, а таксама ў медыцыне, у правядзенні іпатэрапіі.


Гэты чарговы сяброўскі візіт даў латышскім калегам надзвычай многа, узбагаціў цікавым, карысным вопытам, за што яны вельмі ўдзячны кіраўніцтву нашага раёна і гатовы да новых, яшчэ больш дзейсных крокаў, па самых розных накірунках трансгранічнага супрацоўніцтва.


Автор: Анатоль ЗІНКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На працягу сямнацаці гадоў вядзецца трансгранічнае супрацоўніцтва ў рамках Еўрарэгіёна “Азёрны край” паміж шэрагам раёнаў Беларусі і адміністрацыйных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика