Навучэнцы Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча паўдзельнічалі ў рэгіянальным пленэры-конкурсе «Палітра Пастаўшчыны». 21.by

Навучэнцы Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча паўдзельнічалі ў рэгіянальным пленэры-конкурсе «Палітра Пастаўшчыны»

04.11.2015 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

Навучэнцы Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча  23—24 кастрычніка паўдзельнічалі ў рэгіянальным пленэры-конкурсе «Палітра Пастаўшчыны». І як удала! Вучаніца 5 класа (дзевяцікласніца раённай гімназіі) Валерыя Рыжая стала ўладальніцай гран-пры!

 


– Пленэр-конкурс  у  Паставах стаў традыцыйным. У гэтым годзе ён быў прысвечаны 35-годдзю мясцовай школы мастацтваў імя А. Ромера, – расказала дырэктар Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча Жанна Балабуева. – У пленэры ўдзельнічалі навучэнцы 5 школ з Браслава, Шаркаўшчыны, Полацка, Пастаў, у тым ліку і нашай.  Арганізатары конкурсу прапанавалі юным мастакам выканаць два эцюды з натуры. Тэхніку дзеці выбіралі самі: хто жывапіс, хто графіку…


Трэба сказаць, што месца для творчай працы канкурсантаў суседзі абралі найцудоўнейшае – гарадская набярэжная. Калі вам давялося пабываць у Паставах, то ведаеце, што там на цэнтральнай плошчы размясціліся царква, касцёл, краязнаўчы музей, дом рамёстваў…  – гісторыя і сучаснасць  у дзівосным рамантычным перапляценні.


Маляўнічыя краявіды натхнялі нашых юных творцаў.


– Глыбоцкую дзіцячую мастацкую школу прадстаўлялі: Аня Зубко (3 клас ДМШ), Ліза Жынгель (3 клас ДМШ), Валера  Галавенько (4 клас ДМШ),  Лера Рыжая (5 клас ДМШ).  Халоднае дажджлівае надвор’е не дазваляла працаваць на вуліцы, таму большая частка творчага працэсу адбывалася ва ўтульных залах Пастаўскага дома рамёстваў (на здымку ўверсе), праца над першым эцюдам ішла да гадзіны ночы, – адзначыў настаўнік нашай установы Юрый Калбасіч.


Паколькі мерапрыемства прысвячалася юбілейнай даце ўстановы культуры, то падвядзенне вынікаў адбылося ў рамках святочнага канцэрта.


– Гран-пры пленэра-конкурсу – у нашай вучаніцы Леры Рыжай! – радаваліся глыбоцкія настаўнікі. – Аня Зубко, якая вучыцца ў трэцім класе нашай мастацкай школы, атрымала заахвочвальны прыз як самая малодшая ўдзельніца.


Так трымаць, юныя творцы, спадкаемцы Язэпа Драздовіча!


Автор: Алена Хайноўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Навучэнцы Глыбоцкай дзіцячай мастацкай школы імя Язэпа Драздовіча  23—24 кастрычніка паўдзельнічалі ў рэгіянальным пленэры-конкурсе «Палітра Пастаўшчыны». І як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика