У нашым раёне вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі. 21.by

У нашым раёне вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі

09.12.2015 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашым раёне ў гэтыя, па сутнасці, восеньскія, камфортныя, цёплыя зімовыя дні актыўна вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі. І вядуцца яны ў адпаведнасці з праграмай па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі на 2015 год, зацверджанай сумеснай пастановай Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.


Цяпер асабліва спрыяльны час для высечкі і выдалення хмызу і рознай сухой расліннасці. Таму кіраўніцтвам раёна і было ініцыявана правядзенне месячніка па навядзенні парадку на зямлі, запатрабавана ад калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў: з поўніцай, эфектыўна выкарыстоўваць такі пагодлівы час і актывізаваць выезды  на замацаваныя тэрыторыі і аб’екты.


У радзе сельскіх населеных пунктаў, на прыдарожных палосах праца сапраўды спорыцца. Асабіста старшынёй райвыканкама Алегам Віктаравічам Морхатам была ініцыявана  і ўзятая пад кантроль рэалізацыя праекта па навядзенні парадку ў вёсцы Каралевічы, дзе жыў вядомы наш зямляк, паэт-змагар Алесь Дубровіч (Рэдзька). На старонках “ВГ” ужо згадвалася, што ў лістападзе пэўны аб’ём работ ужо выкананы. У прыватнасці, ачышчана колішняя сядзіба, месца, дзе стаяў дом, у якім жыў Алесь Дубровіч, і прылягаючая да яго тэрыторыя.


Правядзенне добраўпарадкавальных работ у Каралевічах стала справай гонару для кіраўніцтва ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат”, сельгасфіліяла “Галубічы” і, канешне ж, Галубіцкага сельвыканкама, сельскага Савета дэпутатаў і сельскага актыву. Выкарыстоўваючы пагодлівую часіну, тут ужо шмат чаго паспелі зрабіць. На старой каралевіцкай вуліцы, якая выцягнулася ці не больш, чым на кіламетр, высечаны лішнія зараслі рознага хмызу і на былых хатнішчах, і ля нежылых пабудоў. Дарэчы зазначыць, убачыўшы такі вялікі рух, замітусіліся і мясцовыя жыхары, некаторыя на сваіх сядзібах, таксама што-кольвечы ссякаюць, прыбіраюць.


І яшчэ адзін з аб’ектаў: прыдарожныя палосы шашы Зябкі-мяжа з Ушацкім раёнам.  Работа па выдаленні зараснікаў хмызу і іншай расліннасці арганізавана тут у адпаведнасці з распараджэннем старшыні райвыканкама Алега Віктаравіча Морхата. Вызначаны аб’ёмы, за кожным участкам замацаваны працоўныя калектывы шэрагу прадпрыемстваў і арганізацый горада. У навядзенне парадку паабапал шашы ўключыліся больш 20 брыгад. Функцыі каардынатараў ускладзены на кіраўніцтва ДРБУ-145 і старшыняў Зябкаўскага і Псуеўскага сельвыканкамаў. Поўны аб’ём работ павінен быць завершаны не пазней, чым да канца месяца. На пачатку гэтага тыдня было выканана 56 працэнтаў вызначаных аб’ёмаў работ.


У панядзелак мы праехалі ўсе 13 кіламетраў шашы. На сваіх участках у гэты дзень працавалі брыгады з раённага вузла паштовай сувязі, ААТ “Глыбоцкі аграсэрвіс”, ААТ “Глыбоцкі мясакамбінат”, райспажыўтаварыства, філіял “Глыбоцкія электрычныя сеткі РУП “Віцебскэнерга”, ПМК-48, РАНС, КУП СГП “Яблынька”, ДРБУ-145 – усяго 55 чалавек. Аператыўна і з асаблівым стараннем папрацавалі і фактычна ўжо справіліся з выкананнем даведзенага задання калектывы УП ЖКГ, раённага вузла паштовай сувязі, ЦБУ №208 філіяла №216 ААТ “ААБ Беларусбанк”, хлебазавода, Глыбоцкага доследнага лясгаса, Дзвінскай эксперыментальнай базы лесу, прафліцэя, філіяла «Віцебскаблпаліва». Зусім не прыступалі (дадзеныя на 7 снежня) ПК-13 «Беразвечча» і камбікормавы завод.


Ужо зараз на вачах мяняецца прыдарожны пейзаж. Па-першае, адкрываецца прастор на палі, на прыгожыя тутэйшыя мясціны. Падступаючыя ўшчыльную да шашы зараснікі хмызу звужаюць прастору, прыгнятаюць праезную частку і тым самым адмоўна ўздзейнічаюць на бяспеку руху. Прыдарожныя зараснікі не даюць як след праветрывацца асфальтаваму пакрыццю, выпарацца вільгаці. Ад празмернай увільготненасці асфальтавага пакрыцця паступова пачынаюць утварацца і разрастацца выбоіны.


Упэўнены, дзякуючы праведзеным работам, шлях па дарозе на Ушачы стане больш прыемным, бяспечным і сапраўды светлым.

TwitterНравитсяIT news
Автор: Анатоль Зінкевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне ў гэтыя, па сутнасці, восеньскія, камфортныя, цёплыя зімовыя дні актыўна вядуцца работы па навядзенні парадку на зямлі. І вядуцца яны ў адпаведнасці з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика