У Глыбокім адбыўся злёт маладых спецыялістаў. 21.by

У Глыбокім адбыўся злёт маладых спецыялістаў

14.12.2015 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

На злёце маладых спецыялістаў Глыбоччыны парады з уласнага вопыту давалі старшыня райвыканкама Алег Морхат і ветэран працы Пётр Мяжэнін, знаёміла з маладзёжнай палітыкай раёна галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Працук, дзялілася першымі працоўнымі поспехамі ўрач фтызіятр Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы Мар’я Януковіч, даваў тлумачэнні па крэдытаванні начальнік аддзела рознічнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг № 208 філіяла № 216 ААТ «Беларусбанк» у г. Глыбокае Марат Ваньковіч, знаёмілі з арганізацыямі, установамі горада, раёна старшыня Глыбоцкага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Вера Цяліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Тарасевіч, начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама Таццяна Баранава, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Бука, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Казімір Чыжэўскі.



Акрамя юнакоў і дзяўчат, якія прыехалі на сустрэчу з розных куточкаў Глыбоччыны, на злёце прысутнічалі начальнікі аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, якія ў 2015 годзе віталі ў сваіх установах маладых спецыялістаў. Прыемна было ўбачыць знаёмых сярод маладых людзей: дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі, яны ўжо за такі кароткі тэрмін сваёй працоўнай дзейнасці сталі героямі газетных артыкулаў.
Алег Віктаравіч, які заўсёды падтрымлівае маладзёжную ініцыятыву, падзяліўся сваімі жыццёвым вопытам, заклікаў юнакоў і дзяўчат працаваць на карысць Глыбоччыны і актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна.

І як прыклад актывістам і тым, хто толькі імкнецца ім стаць, у актавай зале райвыканкама прайшло ўрачыстае ўзнагароджванне маладых спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне. Намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Таццяна Малатоўнік уручыла Падзякі старшыні райвыканкама інжынеру па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторыі КДК в. Мосар Дар’і Хрол, настаўніцы хіміі і біялогіі Залескай СШ Вользе Хаян, лабаранту базіснага гадавальніка Глыбоцкага доследнага лясгаса Дар’і Кротавай.

Не менш узорным было выступленне пераможцы раённага конкурсу «Лепшы малады спецыяліст Глыбоцкага раёна 2015 года» – Мар’і Януковіч, якая расказала пра свой шлях у прафесію і першыя працоўныя крокі ў Глыбоцкай ЦРБ.

Да здаровага ладу жыцця моладзь заклікалі Уладзімір Бука і Казімір Чыжэўскі, расказваючы пра спартыўную базу сваіх устаноў і запрашаючы юнакоў і дзяўчат заняцца фітнесам, валейболам, футболам, наведваць саўну, басейн, трэнажорную залу. Таццяна Тарасевіч зрабіла завочную экскурсію па ўстановах культуры горада і раёна, рэкламуючы мерапрыемствы, што праходзяць і сёння. Вера Цяліца, ахарактарызаваўшы прафсаюзны рух Глыбоччыны, запрасіла моладзь прыняць удзел у конкурсе “Новыя імёны Беларусі-2016”, пра што ім яшчэ раз нагадваем і мы.

Актуальную праблему падзення маралі ў маладзёжным асяродку ўзняла Таццяна Баранава:
– Алкагалізм, наркаманія, камп’ютарная залежнасць робяць сваю чорную справу – моладзь не ўмее размаўляць між сабой, кантактаваць, таму і зніжаецца колькасць шлюбаў, а коль-
касць разводаў павялічваецца. Для параўнання лічбы: у гэтым годзе зарэгістравана ўсяго 285 шлюбаў, у мінулым жа – 323, – і шчыра параіла. – У прафесійнай сферы вам дапамогуць настаўнікі, а ў астатнім вы павінны разабрацца самі. Калі ласка, прыходзьце да нас у ЗАГС толькі па добрай нагодзе, чакаем з вашым абраннікам.

Па традыцыі маладыя спецыялісты напрыканцы мерапрыемства ўрачыста пакляліся з гонарам насіць імя маладога спецыяліста Глыбоцкага раёна, быць прадаўжальнікамі працоўных традыцый у сваіх калектывах, вывучаць вопыт калег, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна і быць здаровымі і прыгожымі.

* * *
На здзіўленне юнакоў і дзяўчат злёт маладых спецыялістаў завяршыўся…экскурсіямі. Арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы камітэт ГА «БРСМ» – прапанавалі ім пазнаёміцца з некаторымі глыбоцкімі ўстановамі. Хтосьці з маладых спецыялістаў наведаў раённую бібліятэку, хтосьці – дом рамёстваў ці СШ №1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога, а самая вялікая група моладзі заглянула ў базісны гадавальнік Глыбоцкага доследнага лясгаса: эмоцый ставала.

 

TwitterНравитсяIT news
Автор: Алена Хайноўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  На злёце маладых спецыялістаў Глыбоччыны парады з уласнага вопыту давалі старшыня райвыканкама Алег Морхат і ветэран працы Пётр Мяжэнін, знаёміла з маладзёжнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика