Пісалі Гілевіча. У Гродна прайшла традыцыйная беларуская дыктоўка. 21.by

Пісалі Гілевіча. У Гродна прайшла традыцыйная беларуская дыктоўка

03.04.2016 19:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзевяты год запар у абласным цэнтры ладзіцца беларуская дыктоўка. Па традыцыі, вядоўцу выбіраюць сярод вядомых людзей горада. Сёлета дыктаваў бард і актор Віктар Шалкевіч. Кожны год выбіраецца адмысловы твор, які напішуць гарадзенцы. У гэтым годзе прапанавалі эсэ Ніла Гілевіча «Шчаслівы абдзіраўца».


— «У Мінск я прыехаў пад вечар, пераначаваў у знаёмых і назаўтра, як толькі развіднела, ужо быў на Камароўцы. Дзень выдаўся марозны, да таго ж ветраны, але людзей на базары — процьма», — старанна выводзілі прысутныя.

Беларуская дыктоўка — гэта не праверка ведаў. Гэта сваеасаблівая даніна пашаны роднай мове. Кожны год на мерапрыемства збіраецца каля 100 чалавек. Традыцыйна прыходзяць сем’ямі, з дзецьмі. Шмат моладзі, студэнтаў і сталых людзей.























Перад дыктоўкай пра Ніла Гілевіча, які памёр 29 сакавіка, некалькі словаў распавёў прафесар Аляксей Пяткевіч. А некалькі вершаў паэта прачытаў гарадзенскі паэт Юрка Голуб, які калісьці быў студэнтам Ніла Гілевіча на філалагічным факультэце БДУ.

Пасля таго, як прысутнымі быў напісаны кавалак з эсэ паэта, Віктар Шалкевіч прапанаваў з астатняй часткай тэксту азнаёміцца самастойна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год беларуская дыктоўка ў Гродна збірае шмат людзей. У гэтым годзе традыцыйнае мерапрыемства сабрала каля 100 чалавек.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика