Пілігрымка ў Будслаў. 21.by

Пілігрымка ў Будслаў

18.07.2016 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У невялічкім гарадку ў Мядзельскім раёне штогод збіраюцца тысячы паломнікаў. З розных кропак Беларусі яны ідуць пешшу, едуць на веласіпедзе, дабіраюцца аўтатранспартам, каб звярнуцца з самымі патаемнымі просьбамі да Маці Божай Будслаўскай — заступніцы Беларусі.

У накірунку Будслава 27 чэрвеня рушыла пілігрымка з Пружаншчыны. Акрамя маладых каталікоў з Ружанскага прыходу, у паломніцкай паездцы прынялі ўдзел вернікі з Шарашова і Пружан. Каб трапіць на ўрачыстыя мерапрыемствы, маладым людзям разам са святаром Ружанскага Траецкага касцёла ксяндзом Янушам Пулітам давялося пераадолець на веласіпедах каля 400 кіламетраў.

Дзясятак веласіпедыстаў-пілігрымаў атрымаў магчымасць не проста па-знаёміцца з Беларуссю, яе краявідамі і адметнасцямі (а маршрут ляжаў праз Навагрудак, Налібоцкую пушчу): сэнс такой вандроўкі ў першую чаргу сакральны — духоўныя разважанні і ўмацаванне веры.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У невялічкім гарадку ў Мядзельскім раёне штогод збіраюцца тысячы паломнікаў. З розных кропак Беларусі яны ідуць пешшу, едуць на веласіпедзе, дабіраюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика