Пікнік хіпстараў і сямейнага адпачынку. Што змянілася за год на Freaky Summer Party 2016 (фотарэпартаж). 21.by

Пікнік хіпстараў і сямейнага адпачынку. Што змянілася за год на Freaky Summer Party 2016 (фотарэпартаж)

24.07.2016 18:55 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйная летняя вечарына для фрыкаў змяніла сваю дыслакацыю з Камсамольскага возера на парк «Дрымлэнд», дзе і адбылася 23-24 ліпеня. Карэспандэнты 21.by не змаглі прапусціць галоўны нефармальны фестываль сталіцы, які сёлета меў паўнавартасную музычную праграму.

Стаўшы ўжо аўтэнтычным для хіпстэраў Востраў камсамольцаў не дазволі арэндаваць за адэкватныя грошы мясцовыя ўлады. З-за гэтага FSP перанелі ў адносна невялікі Дрымлэнд. Там жа некалькі тыдняў таму праходзіў  «хістарскі» эка-маркет «Пастэрнак». Пра які можна прачытаць тут.  За 22 «новыя» рублі на Freaky Summer Party 2016  можна трапіць на адзін дзень, а за 35 – на два. Цэна, скажам, дэмакратычная, улічваючы яшчэ зніжкі і акцыі. Зусім вольна маглі прайсці на пікнік грамадзяне Албаніі (цікава, ці такія былі?), сапраўдныя фрыкі ў касцюмах, а таксама двайняшкі і блізняты, і дзеці да 12 год.  

Прайшоўшы кола па парку, мы завіталі на адукацыйную частку. Там выступала Хэлен Сільдна – заставальніца Tallinn Music Week. Гэта адзін з найбуйнешых музычных фэстаў на Балта-Скандынаўскім рэгіёне.  Эстонка распавяла, з чаго пачыналіся талінкія музычныя выходныя, параўнала сваю краіну з Ісландый, якая вельмі папулярна сваё музыкай. Хэлен таксама закранула тэму беларускіх прадстаўнікоў фестывалю, дзе яе дапоўніў заснавальнік музычнага сайту experty.by і прадстаўнік фэсту ў Беларусі Зміцер Бескаравайнаў. У цэлым праграма гэтай часкі сёлета даволі сумная. Адзінае цікавае імя спікераў – былы галоўны рэдактар рускага часопісу «Афиша» і выдавец медыяпраекту Meduza  Ілля Красільшчык.

Пакінуўшы лекцыю, мы прайшліся ў пошуках ежы і забаў. Шчыра кажучы, адразу ўзгадаўся той самы «Пастэрнак», толькі з большай колькасцю стэндаў. Шматлікія футкорты на любы густ: ад фаляфеля і плову да сушы і хачапуры. Радуе, што ўсё гатуюць на вачах людзей і вольным паветры. Галодным з фэсту дакладна не сыйдзеш. Апроч ларкоў са стравамі на тэрыторыі парку размешчвалася невялікая культурная ярмарка – «рай» для аматараў экалагічнай прадукцыі, вінтажа і ўсяго незвычайнага.

А вось забаў аказалася не шмат: усе акракцыёны былі зачынены, хаця ў гэтым годзе ў «Дрымлэндзе» іх і так зусім не густа. Працаваў дзясятак прамоўтарскіх стэндаў, і то ў большасці прызначанных для дзяцей ці зусім прэмітыўных.

Адзінае вартае ноўшаства сёлеташняга пікніка –  музычная частка. Апроч традыйных дзіджэй-сэтаў і электроннай музыцы ў гэтым годзе на фэст прыехалі якасныя выканаўцы, у тым ліку расійскія гурты 1/2 Orchestra і On-the-go, папулярныя беларусы Intelligency і хэдлайнеры тусоўкі – бельгійны Balthazar. Толькі дзеля іх выступу аматарам індзі варта было ісці на фэст.

Падводзячы высновы чарговага Freaky Summer Party, хочацца сказаць адну заеўшую фразу – FSP ужо не той. Пераехаўшы ў «Дрымлэнд», згубілася тая аўтэнтычнасць арт-пікніку, за што шматлікія наведвальнікі палюбілі яго. Фэст навёў алюзіі на эка-маркет «Пастэрнак» толькі ў большым маштабе. Фудкорты і ярмаркі можна праводзіць улетку на кожных выходных, як гэта робіцца ў той жа Вільні. У выніку FSP стаў простым пікніком для адпачынку ўсёй сям’ёй з лёгкім хіпстэрскім прысмакам і даволі добрай музычнай праграмай.

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота: Георгій Камісараў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйная летняя вечарына для фрыкаў змяніла сваю дыслакацыю з Камсамольскага возера на парк «Дрымлэнд», дзе і адбылася 23-24 ліпеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика